У байнэце на галаву прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце ўжо абрынуўся паток праклёнаў.
Між тым гэтае запрашэньне было цалкам прадказальным – у прыватнасьці, спраўдзіўся прагноз аўтара гэтых радкоў і яго калегаў.
Тое, што апанэнты беларускага прэзыдэнта ставіліся і ставяцца да незалежнасьці Літвы значна лепш, чым кіраўнік Беларусі,– ў гэтым няма ніякіх сумневаў. Але так склалася, што беларускай дзяржавай і беларускім войскам, дарэчы, кіруе зараз той, хто кіруе, а не яго высакародныя апанэнты.
Запрошаны на сьвяткаваньне і Станіслаў Шушкевіч. Пры ўсёй палярнасьці гэтых гасьцей, запрашэньне менавіта Шушкевіча, а не, напрыклад, Мілінкевіча, Лябедзькі ці Казуліна, тлумачыць запрашэньне Лукашэнкі. Запрашаюцца асобы, якія рэпрэзэнтуюць зараз ці рэпрэзэнтавалі ў мінулым не сымпатычныя літоўцам палітычныя сілы Беларусі, а дзяржаву ў цэлым як такую.
Што да Лукашэнкі, то паўтараецца сытуацыя лета 2008 году, калі сто разоў фармальнае непрызнаньне незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі з боку Беларусі раптам набыло надзвычайнае значэньне. А ў дадзеным выпадку гэтае значэньне надзвычай павялічыла рэакцыя Крамля на запрашэньне з боку Грыбаўскайце на сьвята.
Прэзыдэнт Д. Мядзьведзеў ня толькі не паехаў сам, на сьвяткаваньне быў накіраваны не міністар замежных справаў, не прэм’ер ці віцэ-прэм’ер, як гэта робіцца звычайна, а міністар транспарту.
Менавіта зь літоўскага абвяшчэньня незалежнасьці 20 гадоў таму пачаўся фактычны распад Савецкага Саюзу, “самай вялікай гэапалітычнай катастрофы ХХ стагодзьдзя”, паводле меркаваньня былога расейскага прэзыдэнта і цяперашняга прэм’ра Ўладзімера Пуціна. І накіраваньне ў Вільню на сьвяткаваньне гадавіны гэтай падзеі чыноўніка нават не другога ці трэцяга шэрагу – гэта яўная дэманстрацыя таго, што ацэнкі Пуціна застаюцца актуальнымі і для сёньняшняга Крамля.
Гэта ня значыць, што наступным крокам будзе паўтарэньне 1940 году, але ўспаміны і пра 1940, і пра 1991, і пра 2008 год у Грузіі падобныя дэмаршы Расеі ў літоўскай памяці актуалізуюць.
Зьменшыць колькасьць пагрозаў – імпэратыў літоўскай зьнешняй палітыкі. Літоўцы, так дамагаючыся выдачы генэрала Ўсхопчыка, насамрэч кіруюцца ня столькі матывамі агульнай справядлівасьці – забойца нявінных людзей не павінен заставацца беспакараным, колькі меркаваньнямі нацыянальнай бясьпекі – калі гэта атрымаецца, то кіраўнікі і Беларусі, і Расеі ў будучыні сто разоў падумаюць, каб аддаць адпаведны загад, а афіцэры – ці выконваць яго.
Запрашэньне Лукашэнкі на сьвяткаваньне – гэта контр-дэманстрацыя на адрас Расеі, што ў сваім стаўленьні да літоўскай незалежнасьці яна застаецца ў адзіноце, у ізаляцыі.
Зьбег абставінаў ізноў выкідае Лукашэнку велізарны гэапалітычны козыр: пасьля крамлёўскага дэмаршу яго прыезд у Вільню раптам аказваецца калі не такім жа важкім, як непрызнаньне Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, то блізка да таго. Суседзтва Беларусі зь Літвой робіць гэты контрдэмарш афіцыйнага Менску асабліва гучным.
Напрошваецца наўпроставая аналёгія са стасункамі Захаду з румынскім дыктатарам Чаўшэску: калі непрызнаньне незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі падобнае на няўдзел Румыніі ў карнай акцыі Варшаўскага блёку супраць Чэхаславаччыны ў 1968 годзе, то цяперашні візыт у Літву (калі ён адбудзецца) нагадвае захаваньне Бухарэстам дыпляматычных стасункаў з Ізраілем пасьля таго, як іх разарваў СССР і ўвесь астатні сацыялістычны лягер. Аналёгія – ня тоеснасьць. Дык і вынік ня тоесны. Але аналягічны.
Пакуль паміж Расеяй і Захадам, Эўропай у прыватнасьці будзе працягвацца геапалітычнае суперніцтва ў рэгіёне, да тае пары жыцьцё будзе падкідаць Лукашэнку такія недарагія, але эфэктныя магчымасьці.