Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэдзкія праваабаронцы супраць рашэньня Мін’юсту


Марцін Угла, Сябра швэдзкай праваабарончай ініцыятывы Östgruppen
Марцін Угла, Сябра швэдзкай праваабарончай ініцыятывы Östgruppen

Швэдзкая праваабарончая ініцыятыва Östgruppen назвала “палітычна матываванай” адмову Міністэрства юстыцыі Беларусі зарэгістраваць Асамблею няўрадавых грамадзкіх арганізацыяў (НГА).


Паводле кіраўніка Östgruppen Марціна Углы, “гэтае рашэньне чарговым разам дэманструе, наколькі пасьлядоўна беларускі рэжым ігнаруе правы чалавека ў цэлым і правы на свабоду асацыяцыяў у прыватнасьці”

“Увогуле, свабода асацыяцыяў — адзін з прыярытэтаў для Эўразьвязу ў справе лібэралізацыі. Такім чынам, выглядае, што Беларусь наўрад ці хоча паляпшэньня стасункаў з ЭЗ”, — зазначае Марцін Угла.

У заяве швэдзкіх праваабаронцаў падкрэсьліваецца, што Асамблея НГА ўжо тройчы спрабавала ўзаконіць свае дачыненьні зь беларускай дзяржавай. Як і раней, сэнс адмовы з боку Мін’юсту зводзіўся да наступнага: “Вашы НГА ня маюць агульных мэтаў, а таму ствараць Асацыяцыю вы ня маеце права”.

“Але ж Асамблея, якая аб’ядноўвае самыя розныя арганізацыі, мае на мэце пабудову актыўнай дэмакратычнай грамадзянскай супольнасьці, ключавыя кампанэнты якой — разнастайнасьць і плюралізм”, — падкрэсьліваюць Östgruppen. — “Сымптаматычна тое, што цяперашняму беларускаму рэжыму такі плюралізм не патрэбны … Гэты рэжым прызнае толькі тых, хто ляяльны да ўлады”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG