Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аршанец Руслан Канавалаў спрабаваў выхаваць міліцыянтаў


Актывіста выклікаюць у пастарунак, дзе ён распаўсюджваў буклеты “Памятка міліцыянту пра ўзорнае стаўленьне да грамадзян жаночага полу”. 24 лютага ў яго канфіскавалі 52 буклеты.

Яны выдадзеныя адмыслова для міліцыянтаў, таму Руслан Канавалаў 24 лютага распаўсюджваў іх у Аршанскім гарадзкім аддзеле ўнутраных справаў. 52 асобнікі ў яго канфіскавалі, але пратаколу пра правапарушэньне не складалі. Зрэшты, ня склалі й пратаколу пра канфіскацыю, як таго патрабаваў актывіст.

Пазьней Руслан Канавалаў даведаўся, што супраць яго завялі адміністрацыйную справу за распаўсюд друкаваных выданьняў без выходных дадзеных. З гэтай нагоды яго сёньня і выклікаюць у міліцыю. Але хлопец кажа, што ніякага правапарушэньня не было: буклет ня ёсьць пэрыядычным выданьнем, які неабходна рэгістраваць.

Да таго ж некаторыя дадзеныя пра аўтараў і ўкладальнікаў на ім усё ж пазначаны.

Кніжачку з малюнкамі і парадамі “не трымаць жанчын у халодных памяшканьнях”, не ўжываваць ненарматыўную лексіку і “не дапускаць гвалту над жанчынамі”, у тым ліку з “выкарыстаньнем скотчу, кляпаў і гэтак далей” выйшла зь ініцыятывы кампаніі “Наш дом” пад кіраўніцтвам Вольгі Карач. Сярод аўтараў “Памяткі” - праваабаронца, журналіст Валеры Шчукін і былы супрацоўнік міліцыі Андрэй Левінаў.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG