Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Някляеў: я ня верыў ніколі страшылкам пра абездухоўленасьць майго народу


25 лютага ў сталічным гатэлі “Краўн Плаза” адбылася прэзэнтацыя грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” Ініцыятары кампаніі — творчая і навуковая інтэлігенцыя: літаратары Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, прафэсар, заснавальнік фонду “Дзеці Чарнобыля” Генадзь Грушавы, акадэмік Радзім Гарэцкі, старшыня БАЖ Жанна Літвіна, міжнародны грасмайстар па шахматах Віктар Купрэйчык, праваабаронца Тацьцяна Процька. Лідэр кампаніі — знакаміты паэт і грамадзкі дзеяч, ляўрэат дзяржаўнай прэміі Ўладзімер Някляеў. Цяпер ён на сувязі са студыяй у Празе. Добры вечар, Уладзімер?


Абламейка: Што вас асабіста прывяло ў гэтую кампанію?

Някляеў: Я неаднойчы спрабаваў стварыць нешта такое – арганізацыю, рух кампанію – дзе бралася б пад увагу не палітыка, а культура, мараль як складнік культуры, духоўнасьць. Гэта значыць тое, што ёсьць чалавек, што ў ім найістотнае, што паперадзе ўсяго астатняга. Для мяне непрымальная падмена культуры цывілізацыі, што зараз інтэнсіўна адбываецца на Захадзе, падмена чалавека ягонымі функцыямі – палітыка, эканаміста, футбаліста, праграміста. І тым больш для мяне непрымальная падмена людзей нейкім фантомам-электаратам.

Я спрабаваў стварыць тое, што б займалася культурай, калі быў у Польшчы. Мне хацелася там стварыць інстытут культуры. Я ствараў гэта, калі жыў у Хельсінкі – фонд "Калевала-Беларусь". У Менску – фонд “Разам", суполка "Беларускі дом", але ўсё гэта праз розныя супрацівы мне не ўдавалася давесьці да лягічнага завяршэньня і вось зараз, нарэшце, ва ўсякім разе на стадыі станаўленьня, на стадыі арганізацыі, мне ўдалося зрабіць. Калі запытацца, чаму я з такой упартасьцю, дастойнай, як кажуць, лепшага прымяненьня, грукаюся і грукаюся ў адны дзьверы, б'ю ў адну і тую ж кропку, так я магу сказаць, што ня верыў ніколі страшылкам пра абездухоўленасьць майго народу, таго народу, які я ведаю асабіста, сотні, тысячы людзей.



СЛУХАЦЬ ЦАЛКАМ:
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG