Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сход супраць падвышэньня мытаў на аўтамабілі пройдзе у сядзібе БНФ


Сядзіба БНФ у Менску.
Сядзіба БНФ у Менску.
Сход ініцыятыўнай групы кіраўніцтва партыі БНФ заплянавала на 28 лютага ў сядзібе БНФ.

Раней плянавалася правесьці сход менчукоў у Парку дружбы народаў, у Менгарвыканкам была пададзеная заяўка, але ў прызначаны законам тэрмін адказу на яе не прыйшло. «Мы дакладна ведаем, што ў гэтым пытаньні з намі падтрымка ўсяго народа», — мяркуе лідэр партыі Аляксей Янукевіч.

Паводле пагадненьняў у межах Мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстана з 1 ліпеня ў Беларусі мусяць значна падняцца мыты на легкавыя аўтамабілі, якія ўвозяць у краіну грамадзяне Беларусі для свайго карыстаньня. Мыты на аўтамабілі, які ўвозяць юрыдычныя асобы, ужо паднятыя з 1 студзеня. У выніку агульны кошт некаторых аўтамабіляў павысіўся больш як напалову.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG