Людзі сталага веку, зь якімі я сёньня размаўляла, віталі забарону ўжываць алькаголь, у тым ліку піва, на вуліцы. Грузчыкі, якія сабраліся падпітай кампаніяй каля крамы, скептычна заўважылі, што штрафы ня змогуць паўплываць на спажываньне алькаголю. Іх саміх, паводле дзейнага заканадаўства, можна было штрафаваць за тое, што былі нападпітку на працы, у грамадзкім месцы. Апроч таго, яны на вуліцы пілі з бутэлькі нейкае «чарніла».
Мой суразмоўца назваўся Жоржам:
«Калі выпіў, то міліцыя па-любому можа мяне затрымаць у любы момант у выцьвярэзьнік. Што рабіць? Плаціць?! Не, буду сядзець на сутках. Піць ніхто ня кіне. Любому чалавеку трэба „шлёпнуць“, каб адыйсьці».
Студэнты — аматары піва абураліся ўведзеным пакараньнем: за першы раз — 280 тысяч рублёў, а паўторнае затрыманьне зь півам — 525 тысяч. Яны кажуць, што перш чым прымаць закон, трэба было паклапаціцца, каб былі нейкія адмысловыя піўныя рэстарацыі.
Сяргей: «Не ўяўляем сабе, што цяпер будзем рабіць. Ісьці ў рэстаран — дык там ня ўбіцца ў пятніцу і выходныя. Кошты таксама. Асноўная ж маса аматараў піва — гэта студэнты».
Усе апытаныя аднагалосна асудзілі штраф за выпіўку на працы. Пара бутэлек віна і торт, каб павіншаваць калегу з днём народзінаў, на думку суразмоўцаў, — не правапарушэньне.
Жанчына: «Ну, з гэтым пагадзіцца немагчыма. Такія памеры штрафаў — гэта занадта. Ня ўсе маюць магчымасьць, калі цябе на працы віншуюць, запрасіць усіх у рэстаран».
Мужчына, які працуе ў офісе: «Гэта няправільна. Мне падаецца, нічога страшнага няма ў тым, каб людзі адзначылі нейкую падзею, калі гэта не на канвэеры і г.д. Але ў калектыве людзі адзін аднаго ведаюць і давяраюць адзін аднаму. Так што „закладаць“ самі сябе ня будуць».
Супрацоўніца НДІ: «Пару торцікаў, пару шампанскага — думаю, трагедыі ня будзе».
Міліцыянты, якія патрулявалі на вуліцы, паведамілі, што ў тых кутках, дзе звычайна стаяць групы моладзі з бутэлькамі піва, пакуль нікога няма. Міліцыянт прыгадаў, што сёньня сьвята 23 лютага, і дадаў:
«Пакуль нічога такога. Але яшчэ ня вечар — паглядзім, што будзе потым».
Пэнсіянэркі, якія гандлявалі з рук каля крамы, спачатку вельмі спалохаліся майго дыктафону і ў паніцы пачалі зьбіраць рэчы. Толькі пераканаўшыся, што я не зь міліцыі, пачалі размаўляць. Паводле новага артыкула, за нелегальны гандаль ім давядзецца заплаціць 105 тысяч рублёў і разьвітацца з таварам:
«Гэта несправядліва. Мне патрэбныя лекі, яны дарагія... Так нельга, з намі трэба таксама неяк лічыцца. Ад добрага жыцьця тут ніхто не стаяў бы, ня мёрз і не дрыжаў. Але гэта замнога. Ну, хаця б адну мінімалку, калі я ўжо так правінілася».
Яе суседка дадала: «Я атрымліваю пэнсію 400 тысяч. За кватэру 250 тысяч аддаю, лекі ад шчытападобнай залозы прымаю, сёмы год п’ю... 29 лекаў. Як жыць?»
Пакупнікі са спачуваньнем паставіліся да гандлярак. Адна зь іх прызналася, што сама нядаўна выйшла на пэнсію і разьлічвала зь лецішча мець прыбытак:
«Тое, што не дазволілі на вуліцы гандляваць, то тут я ня згодная. Мы ж думалі, што на пэнсіі будзем за мяжу езьдзіць, вандраваць, у тэатры хадзіць... Ільготы зьнялі, без зубоў, сэрца баліць...
Разьлічвалі — зь лецішча нешта прадаваць будзем. Насеньне набывала на Сядых, а цяпер майму бізнэсу капец. А так нейкіх 50 т— была нейкая дабаўка».
Мае суразмоўцы лічаць, што штрафнымі санкцыямі дзяржава значна казну ня зможа папоўніць, але сярод міліцыянтаў, якія павінны сачыць за правапарадкам, можа падвысіцца ўзровень карупцыі.
Мой суразмоўца назваўся Жоржам:
«Калі выпіў, то міліцыя па-любому можа мяне затрымаць у любы момант у выцьвярэзьнік. Што рабіць? Плаціць?! Не, буду сядзець на сутках. Піць ніхто ня кіне. Любому чалавеку трэба „шлёпнуць“, каб адыйсьці».
Студэнты — аматары піва абураліся ўведзеным пакараньнем: за першы раз — 280 тысяч рублёў, а паўторнае затрыманьне зь півам — 525 тысяч. Яны кажуць, што перш чым прымаць закон, трэба было паклапаціцца, каб былі нейкія адмысловыя піўныя рэстарацыі.
Сяргей: «Не ўяўляем сабе, што цяпер будзем рабіць. Ісьці ў рэстаран — дык там ня ўбіцца ў пятніцу і выходныя. Кошты таксама. Асноўная ж маса аматараў піва — гэта студэнты».
Усе апытаныя аднагалосна асудзілі штраф за выпіўку на працы. Пара бутэлек віна і торт, каб павіншаваць калегу з днём народзінаў, на думку суразмоўцаў, — не правапарушэньне.
Ня ўсе маюць магчымасьць, калі цябе на працы віншуюць, запрасіць усіх у рэстаран.