Нямецкае выданьне Frankfurter Neue Presse зьмясьціла на сваёй інтэрнэт-старонцы нататкі пра паездку ў Беларусь колішняга прэзыдэнта Эўрапарлямэнту, а цяпер старшыні нямецкай палітычнай фундацыі імя Конрада Адэнаўэра, Ганса-Герта Пётэрынга.
Г.-Г. Пётэрынг піша пра тое, што нямецкія палітычныя фундацыі павінны падтрымаць свабоду і дэмакратыю ў Беларусі і садзейнічаць таму, каб гэтая краіна стала часткай Эўропы.
Старшыня фундацыі імя Адэнаўэра выказвае свой рэспэкт ў дачыненьні да беларускага апазыцыйнага палітыка Аляксандра Мілінкевіча і спадзяецца, што эўрапейскія партнэры колішняга кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі падтрымаюць яго.
Нямецкі палітычны дзеяч узгадвае як летам 2008 на Днях фундацыі Адэнаўэра ў Бэрліне, адзін зь лідэраў беларускай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч узгадаў словы філёзафа Карла Людзьвіга Бёрнэ: “Няма чалавека, які б не любіў свабоды. Справядлівы чалавек патрабуе яе для ўсіх, несправядлівы – толькі для сябе”.
Як падкрэсьлівае Г-Г.Пётэрынг, гэтае меркаваньне актуальнае і праз 200 гадоў. У 20-м стагодзі Нямеччына перажыла, аднак пасьпяхова пераадолела, дзьве дыктатуры. Падобны досьвед накладае на нямецкую палітыку пэўныя абавязаньні, у тым ліку, у справе падтрымкі тых, хто гэтай свабоды ня мае. Так, у 1970-я гады нямецкія палітычныя фундацыі адыгралі важную ролю ў Гішпаніі і Партугаліі ў пераходзе ад дыктатуры да дэмакратыі. Нямецкі ўнёсак у падтрымку свабоды і правоў чалавека памятаюць у гэтых краінах і цяпер.
Аднак эўрапейская задача не завершаная. У Беларусі як і раней барацьба за дэмакратыю і правы чалавека застаецца надзённай. У гэтай памежнай з ЭЗ краіне, многія людзі ўсё яшчэ так і ня могуць быць свабоднымі ў меркаваньнях, веравызнаньні, правядзеньні сходаў.
“Тыдзень таму, - працягвае Г.-Г. Пётэрынг, - я наведаў Беларусь. У гутарках з праваабаронцамі, прадстаўнікамі царквы, дзеячамі палітычнай апазыцыі я атрымаў ўражаньне, як аўтарытарны рэжым Лукашэнкі падрывае свабоду і рух за дэмакратыю. Я размаўляў у Менску са старшынёй Саюзу палякаў у Беларусі Анжалікай Борыс… Праз два дні пасьля нашай сустрэчы 40 прадстаўнікоў арганізацыі былі арыштаваныя, у тым ліку і сама Борыс. Гэты інцыдэнт унёс напружаньне ня толькі ў стасункі Беларусі з Польшчай, але і ў стасункі з ЭЗ. На гэтым тыдні Эўрапарлямэнт прыме рэзалюцыю па Беларусі з асуджэньнем рэпрэсіяў у краіне. Ня выключана, што далучэньне Беларусі да праграмы "Ўсходняга партнэрства" можа быць адтэрмінавае”.
Як працягвае Пётэрынг, у 2011 у Беларусі пройдуць прэзыдэнцкія выбары, і Лукашэнка пасьля 15 гадоў аўтарытарнага кіраваньня краінай імкнецца да чацьвёртага тэрміну прэзыдэнцтва. Пачалася выбарчая кампанія ў мясцовыя органы ўлады. Пытаньне ў тым, як найбольш эфэктыўна можна падтрымаць дэмакратычныя сілы і рух за свабоду ў гэтай краіне.
“Мы мусім дапамагчы Беларусі стаць часткай свабоднай Эўропы,- зазначае нямецкі палітычны дзеяч.-Для мужных праваабаронцаў -паняцьце “Эўропа” гэта ня столькі геаграфічнае паняцьце, колькі ўвасабленьне такіх каштоўнасьцяў як вера ў свабоду, дэмакратыя сацыяльны рынак, прававая дзяржава. Для нас відавочна,
што змаганьне за гэтыя каштоўнасьці сустрэне ў лукашэнкавай Беларусі шматлікія рэпрэсіі з боку дзяржавы. уключна з перасьледам свабоды”.
Паводле ягоных словаў, Аляксандар Мілінекевіч, галоўны супернік Аляксандра Лукашэнкі на мінулых выбарах, не дазволіў сабе згубіць мужнасьць і змагаецца нягледзячы на перасьледы за свабоду і дэмакратыю. Эўрапейскія партнэры Мілінкевіча і найперш фундацыя імя Конрада Адэнаўэра будуць падтрымліваць яго.