Паварот ад нацыяналізацыі?
Чавэс выставіў на аўкцыён тры праекты распрацоўкі нафтавых радовішчаў у гэтак званым "пасе Арынока". Гішпанская нафтавая кампанія Repsol, малайская Petronas і індыйская ONGC набылі па 11 адсоткаў акцый у адным з праектаў, а амэрыканская нафтавая кампанія Chevron набыла больш за 90 адсоткаў акцый у другім праекце. На трэці праект вэнэсуэльскі ўрад пакуль не атрымаў прапановаў (Уга Чавэс прапанаваў, між іншым, інвэставаць у распрацоўку вэнэсуэльскіх нафтарадовішчаў Кітаю ды расейскім Газпрому і Лукойлу, але пакуль безвынікова).
Цікава, што ўсяго тры гады назад прэзыдэнт Чавэс нацыяналізаваў чатыры прыватныя праекты здабываньня нафты ў "пасе Арынока", прымушаючы амэрыканскія нафтавыя канцэрны Exxon Mobil і ConocoPhillips пакінуць яго краіну. Але гвалтоўнае паніжэньне цэнаў на нафту ў 2008 годзе схіліла Чавэса зьмяніць думку ды пашукаць прыватных інвэстараў, якім ён запрапанаваў карысныя ўмовы, што тычыцца сплаты падаткаў і ўдзелу ў даходах са здабычы нафты.
У Вэнэсуэле нафтавы сэктар знаходзіцца поўнасьцю пад кантролем дзяржавы. Нацыяналізаваная нафтавая кампанія Petroleos de Venezuela (PdVSA) дае 50 адсоткаў даходнай часткі бюджэту краіны ды 80 адсоткаў усіх даходаў краіны ад экспарту.
На даходы з продажу нафты галоўным чынам абапіраецца сацыялістычная эканамічная мадэль Чавэса ды ягоная трывалая і высокая папулярнасьць сярод найбяднейшых пластоў вэнэсуэльцаў, якім ён прапануе шмат сацыяльных праграмаў у галіне адукацыі, аховы здароўя і зьмяншэньня эканамічнай няроўнасьці. Паводле апытаньня, праведзенага ў мінулым месяцы, дзеяньні Чавэса падтрымлівае 58 адсоткаў вэнэсуэльцаў.
Дасягненьні Чавэса
Паводле дасьледаваньня, праведзенага ў 2009 годзе амэрыканскім інстытутам Center for Economic and Policy Research у Вашынгтоне, значны эканамічны рост у Вэнэсуэле пачаўся ў 2003 годзе, калі ўрад пераняў кантроль над нафтавай кампаніяй PdVSA. Эканоміка краіны пачала расьці ў тэмпе 13,5 адсотка на год, а валавы ўнутраны прадукт за пяць гадоў павялічыўся ўдвая. Цікава, што эканамічны рост адбываўся перш за ўсё за кошт пазанафтавага сэктару, а прыватны сэктар эканомікі разьвіваўся шпарчэйшымі тэмпамі, чым дзяржаўны.
Колькасьць вэнэсуэльцаў пад рысай беднасьці ў краіне за гэтыя пяць гадоў паменшала больш чым удвая, з 54 адсоткаў сем’яў у пачатку 2003 да 26 адсоткаў пад каней 2008.
За пэрыяд прэзыдэнцтва Чавэса ўдвая павялічылася колькасьць студэнтаў у Вэнэсуэле.
Замежны доўг краіны пры Чавэсе зьменшыўся ў два з паловай разы, з 25,6 адсоткаў ВУП да 10 адсоткаў.
У лютым 2009 году Чавэс правёў рэфэрэндум, які зьняў абмежаваньне на колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў у краіне.
"Зьнянацку Чавэс"
У верасьні сёлета ў Вэнэсуэле адбудуцца парлямэнцкія выбары. Паводле згаданага студзенскага апытаньня грамадзкай думкі, 39 адсоткаў вэнэсуэльцаў хоча галасаваць на кандыдатаў, якіх падтрымлівае Чавэс, а 31 адсотак — на кандыдатаў апазыцыі.
Акрамя абвінавачаньняў Чавэса ў аўтарытарных памкненьнях, апазыцыя мае і больш даходлівыя антычавэсаўскія аргумэнты. Бо прэзыдэнту Чавэсу так і не ўдалося абмежаваць вялікі крымінальны сэктар у краіне ды зацугляць інфляцыю, якая ў сярэднім перавышае 30 адсоткаў у год.
Чавэс, які сваю папулярнасьць заўдзячвае ня толькі сваёй сацыяльнай палітыцы, але і асабістай харызме ў кантактах з выбаршчыкамі, пастаянна прысутнічае ў нацыянальных СМІ. У нядзелі ён вядзе сваю перадачу на радыё і тэлебачаньні пад назовам "Alo Presidente", якая пачынаецца аб 11 гадзіне раніцы і часам цягнецца восем гадзін. Чавэс таксама мае сваю штотыднёвую калёнку ў агульнанацыянальнай газэце ды часта звоніць у вячэрнюю аналітычную тэлевізійную праграму "Вастрыё брытвы", у якой атакуе сваіх апанэнтаў ды робіць палітычныя заявы. Акрамя гэтага, адмысловым дэкрэтам Чавэс загарантаваў сабе права рабіць заявы ў любой перадачы радыё і тэлебачаньня ў любы час, нават пасярод матчу нацыянальнай зборнай ці конкурсу прыгажосьці.
А вось літаральна два тыдні таму, каб пабольшыць свой уплыў на суродзічаў, Чавэс пачаў новы радыёпраект пад назвай "Зьнянацку Чавэс". Як растлумачыў прэзыдэнт у першай перадачы з гэтага цыклю, "калі пачуеце гукі арфы на радыё, дык ведайце, што можаце пачуць Чавэса". І ён дадаў: "Гэта будзе зьнянацку, у любы час, магчыма, апоўначы, магчыма, на сьвітаньні".
У першай перадачы "Зьнянацку Чавэс" прэзыдэнт папрасіў суродзічаў пагасіць сьвятло, паведамляючы ім, што краіна перажывае найгоршую засуху за апошнія 100 гадоў. Нягледзячы на тое, што Вэнэсуэля мае адны з найбольшых запасаў нафты на сьвеце, 70 адсоткаў яе электраэнэргіі вырабляюць гідраэлектрастанцыі. Рэкі ды вадасховішчы павысыхалі, і ў шмат якіх рэгіёнах краіны ўрад вымушаны час ада часу адключаць сьвятло.