Біятлён. Масавы старт. Мужчыны 15 км.
Золата - Яўгеній Усьцюгоў (Расея)
Срэбра - Марцін Фуркад (Францыя)
Бронза - Павел Хурайт (Славаччына)
Беларус Сяргей Новікаў завяршыў гонку на 20-ым месцы.
Біятлён. Масавы старт. Жанчыны. 12,5 км.
Золата - Магдалена Нойнэр (Нямеччына)
Срэбра - Ольга Зайцава (Расея)
Бронза - Сімона Хаўсвальд (Нямеччына)
У гонцы стартавалі тры беларускія спартоўкі. Бронзавая прызэрка гэтай алімпіяды Дар'я Домрачава заняла гэтым разам шостае месца.
Гарналыжны спорт. Супэркамбінацыя. Мужчыны.
Золата - Бодэ Мілер (ЗША)
Срэбра - Івіца Костыліч (Харватыя)
Бронза - Сільван Зубрыген (Швайцарыя)
Лыжныя гонкі (Фрыстайл). Скі-крос. Мужчыны.
Золата - Міхель Шмід (Швайцарыя)
Срэбра - Андрэас Мат (Аўстрыя)
Бронза - Аўдун Гройнвольд (Нарвэгія)
Канькабежны спорт. Жанчыны. 1 500 м.
Золата - Ірын Вуст (НІдэрлянды)
Срэбра - Крысьціна Гровс (Канада)
Бронза - Марціна Саблікава (Чэхія)
Бобсьлей. Парны разрад. Мужчыны.
Золата - Андрэ Ланге і Кэвін Куске (Нямеччына)
Срэбра - Томас Флоршуцс і Аджэй Рыхард (Нямеччына)
Бронза - Аляксандар Зубкоў і Аляксей Ваявода (Расея)
У хакейным турніры сярод мужчын Расея нанесла паразу Чэхіі зь лікам 4-2. Канадыйцы саступілі камандзе Злучаных Штатаў зь лікам 3-5. У гэтыя хвіліны змагаюцца зборныя Швэцыі і Фінляндыі.
На гэты момант у агульным камандным заліку ўпэўнена вядуць Злучаныя Штаты, якія маюць 7 залатых, 7срэбных і 10 бронзавых мэдалёў. Нямеччына гэтак жа ўпэўнена трымае другое месца - 6 залатых, 7 срэбных і 5 бронзавых мэдалёў. На трэцім месцы - Нарвэгія: 5 залатых, 3 срэбныя і 4 бронзавыя мэдалі. Усяго алімпійскія ўзнагароды пакуль заваёўвалі прадстаўнікі 26-ці краін.