Пра намер балятавацца на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў заявілі ўжо сямёра блогераў, якіх падлічыў silverrebel, а менавіта: agafon_bel (Любанскі райсавет, акруга №12), lahviniec (Фрунзенскі раён, Менскі гарсавет), lazyest (50-я Карбышаўская акруга, Менскі гарсавет), lipkovich (Першамайскі раён, Менскі гарсавет), ljoksa (Салігорскі гарсавет, акруга №13), meliashkevich (Маскоўскі раён, Менскі гарсавет), zarembiuk (Мастоўскі райсавет). Аднак энтузіязм у шырокіх блогерскіх масаў выклікала вылучэньне толькі аднаго зь іх - Яўгена Ліпковіча. Ягоная дэклярацыя намераў сабрала 148 камэнтароў і каля пяцідзесяці спасылак у іншых блогах. Больш за тое, можна сьцьвярджаць, калі б не Ліпковіч, мясцовыя выбары засталіся б практычна незаўважанымі ў беларускай блогасфэры.
Няхай блогеры самі скажуць:
"Ліпковіч выклікаў у мяне пэўную цікаўнасьць да будучых выбараў. А то я ўжо было зьбіраўся зусім абстрагавацца ад гэтага дурацкага флэш-мобу: прыйдзі вось у такі дзень, вазьмі паперку і кінь у скрыню". (valery_brest_by)
"Колькі дзён таму я напісаў быў, што палітыка ў Беларусі - штука нудная і нецікавая. Неба пачула мае словы і, напэўна, мне на злосьць, вырашыла гэты пункт гледжаньня аспрэчыць. Не прайшло і тыдня, як нашыя інтэрнэты абляцела дзіўная вестка: у дэпутаты вырашыў падацца Яўген Ліпковіч... Абяры прышпільнага дэпутата!". (rubalt)
(Чарговы крэатыў ад l_u_f_t'a)
У тых, каго Ліпковіч натхніў на піяр, матывацыі розьніліся. Блогер kilgor_trautt перажываў за лёс Севастопальскага парку: "Генік ідзе на выбары, каб выратаваць Севастопальскі парк ад высечкі. Буду заўзець за яго, паколькі гэта парк маіх дзяцінства, малалецтва і юнацтва". Тады як sima_korets марыў пра вяртаньне... хазарскага каганату: "Ліпковіч, мы з табой, на белым кані! Усё-ткі Менск - прыстойны габрэйскі горад. А там, глядзіш, і нашае гістарычнае ўладаньне - хазарскі каганат - не за гарамі. Гы". Але асноўную прычыну масавай узбуджанасьці сьцісла і ясна патлумачыў miram: "Будзе весела".
Вось тут і закапаны сабака. І само вылучэньне Яўгена, і падтрымка яго кандыдатуры блогерскім актывам - усё гэта дзеля сьмеху. Або, як кажуць у інтэрнэтах, "дзеля лулзаў" ("for the lulz").
(Надпіс на малюнку: "ЛУЛЗЫ. Прычына ўсяго тэрарызму".)
Іншымі словамі, гэта бяскроўны тэрарыстычны акт, сьвята непаслушэнства, мэтанакіраваны збой дамінантнага коду, галасаваньне супраць усіх. Беларускі блогер ня надта адрозьнівае замшэлых кандыдатаў ад улады, вырабленых у эпоху плюсквампэрфэкту, ад апазыцыйных палітыкаў нібыта новай фармацыі, яны для яго на адзін твар. Які яму не падабаецца сваім шаблённым "агульным выразам" і, мабыць, залішняй сур'ёзнасьцю. Таму ён абірае нефарматнага Ліпковіча - як абіралі караля блазнаў падчас сярэднявечнага карнавалу. У блогасфэры наогул шмат супольнага зь сярэднявечным карнавалам. Апошні, паводле Бахціна, узьнік у процівагу сьвету афіцыёзу і быў (часовым) вызваленьнем ад паноўнага ладу, "сьветам навыварат", "жыцьцём, выведзеным са сваёй звычайнай каляіны", дзе адмяняліся нормы і забароны пазакарнавальнага жыцьця.
Карнавальны прысмак вылучэньня і папулярызацыі Ліпковіча нагадвае г.зв. "аранжавую плынь у палітыцы", да якой украінскія "памаранчавыя" маюць даволі ўскоснае дачыненьне. Найбольш яскравым і ўзорным прыкладам такой плыні прынята лічыць польскі рух "Аранжавая альтэрнатыва" (Pomarańczowa Alternatywa), што дзейнічаў у камуністычнай Польшчы, калі "Салідарнасьць" была загнаная ў падпольле. Ва Ўкраіне напрыканцы васьмідзясятых была ўтвораная аранжавая парадыйная партыя "Промені Чучхе", а ў Расеі напачатку дзевяностых - "Субтрапічная Расея", якая абвясьціла сваёй галоўнай палітычнай мэтай "падвышэньне тэмпэратуры навакольнага асяродзьдзя да +20С". У гэты шэраг становіцца і грамадзка-патрыятычны рух "ЗА Колю!", створаны, канечне, Ліпковічам.
На абарону ідэалаў сур'ёзнасьці, дарэчы, узьняліся такія як быццам розныя блогеры, як stas_allov і berserk5, сталініст-лукашэнкавец і радыкальны беларускі нацыяналіст. Першы, якому не да жартаў, радзіма з усіх бакоў абложаная ворагамі, назваў вылучэньне Ліпковіча "лібээральным апакаліпсісам". А другі занёс Яўгена ў Чорны Сьпіс, які вядзецца пад пагрозьлівым загалоўкам: "Мы не забудзем нічога ў нашай вайне за сваё!"
Аранжавая плынь у палітыцы - гэта "пранікненьне андэрграўндных мастацкіх мэтадаў у палітыку з мэтай яе пераўтварэньня ў іранічны хэпэнінг". Неабходнай умовай для ўзьнікненьня падобных плыняў ёсьць адчуваньне абсурду наяўнай палітычнай рэчаіснасьці і адсутнасьць мажлівасьці для "рэальнай" барацьбы. Слова "рэальнай" узятае ў двукосьсе, бо яно прадыктаванае традыцыйным пунктам гледжаньня на палітыку, згодна зь якім адзіныя рэальныя дзеяньні зьдзяйсьняюцца або з кактэйлем Молатава на барыкадах, або ў пінжаках і гальштуках ва ўладных калідорах і строгіх партыйных офісах.
Як бы там ні было, у цалкам зачышчанай і гранічна прадказальнай беларускай палітычнай прасторы "аранжавы" сьмех, мабыць, сапраўды застаецца апошняй зброяй, калі губляць ужо няма чаго. З гэтай нагоды прыгадваецца прыпавесьць:
Вырашыў Чынгізхан даніну з Русі сабраць. Сабраў войска і кажа ім, ідзіце, маўляў, на Русь даніну зьбіраць. Войска сыйшло. Празь некаторы час вярнулася войска з данінай. - Як там рускія? - пытае ў войска Чынгізхан. - Плачуць, - адказвае войска. - Ну, калі плачуць, ідзіце ізноў даніну зьбіраць. Сыйшло войска ў другі раз. Неўзабаве вярнулася з данінай. - Ну як там рускія? - ізноў пытае ў войска Чынгізхан. - Плачуць, - адказвае войска. - Ну, калі плачуць, ідзіце ізноў даніну зьбіраць. У трэці сыйшло войска зьбіраць даніну. Вярнулася ізноў з багатай здабычай. - Ну што рускія? - ізноў пытае ў войска Чынгізхан. - Цяпер сьмяюцца, - адказвае войска. - Ну, калі сьмяюцца, там больш няма чаго браць, - сказаў мудры хан.
А расейска-амэрыканскі пісьменьнік Уладзімер Набокаў бачыў у сьмеху магутную зброю "вынішчэньня тыранаў".
Дык сьмейцеся!