У Першамайскім судзе Менску завяршыліся судовыя спрэчкі на працэсе над прадпрымальнікам Андрэем Бандарэнкам. Адвакат Зьміцер Лаеўскі ў сваёй прамове даводзіў невінаватасьць падабароннага, спасылаючыся на паказаньні адных сьведак і ставячы пад сумнеў паказаньні іншых. Паводле адваката, сьведак Зянькова і Папова, бухгальтары фірмы «Белвысотстройгрупп», у якой прадпрымальнік працаваў кансультантам, заявілі, што не выконвалі загады Бандарэнкі наконт пераводу грошай. Нагадаю, абвінавачаньне даводзіць, што Андрэй Бандарэнка фактычна кіраваў фірмай і праз махлярства скраў каля 180 мільёнаў у будаўнічых арганізацый «Беразіно» і «Уша». А вось паказаньні супрацоўніка органаў праверкі, Генадзя Пратасевіча, адвакат паставіў пад сумнеў. На допыце сьведка паведаміў, што скончыў факультэт эканомікі і кіраваньня на прадпрыемстве Казанскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту. Адвакат Лаеўскі заявіў, што гэта хлусьня, і спаслаўся на раздрукоўку з сайту гэтага ўнівэрсытэту:
«Паводле гэтай раздрукоўкі, названага Пратасевічам факультэта не існуе і раней не існавала, што сьведчыць пра непраўдзівасьць паказаньняў сьведкі і парушэньне ім дадзенай суду падпіскі».
Раней на судзе прагучалі абвінавачаньні Бандарэнкі на адрас сьведкі Пратасевіча ў перадузятасьці. Аказваецца, раней Пратасевіч працаваў дырэктарам у фірме, дзе Бандарэнка быў сузаснавальнікам. Калі ў 2006 годзе Бандарэнка патрапіў у аўтааварыю, Пратасевіч нечакана звольніўся. Андрэй Бандарэнка падазрае, што пакуль ён ляжаў у шпіталі, Генадзь Пратасевіч нібыта скраў у яго вялікія грошы. Ён падаваў у міліцыю заяву на свайго былога кампаньёна, але праверка была спыненая. Сам Пратасевіч заяўляў у судзе, што абвінавачаньні Бандарэнкі — «суцэльная хлусьня».
Адвакат Лаеўскі таксама нагадаў суду, што ніякіх дакумэнтальных доказаў віны Бандарэнкі сьледзтва не прадставіла і грошай, нібыта скрадзеных, у яго не знайшло.
Пасьля адваката з апошнім словам выступіў Андрэй Бандарэнка, які заявіў пра фальшаваньне справы супроць яго з палітычных прычын — каб адпомсьціць за ўдзел у выбарах і жаданьне займацца палітыкай. Паводле Бандарэнкі, у Беларусі гэта стала нормай. Сваё апошняе слова прадпрымальнік адрасаваў ня толькі судзьдзі Равінскай, але і пракурору Філіпоўскаму:
«Галоўнае — дамагчыся выніку. Аўтуховіч — бандыт, Бандарэнка — махляр, Казулін — нягоднік. Вось такія яны, незалежныя палітыкі. І няма чаго зь імі цацкацца. Шкада, што не 37-ы год, нельга ў Сыбір ці адразу да сьценкі. Але гадкоў 7-8 уляпіць магчыма: а вось адумаецца. Перадайце, паважаны абвінаваўца, што Бандарэнка адумвацца не зьбіраецца. Чым болей ціснуць, тым больш цікава даведацца, хто гэта арганізаваў. І я даведаюся».
У канцы прамовы Андрэй Бандарэнка падзякаваў за падтрымку дэмакратычнай грамадзкасьці і незалежным мэдыям, у тым ліку Радыё Свабода. Прадпрымальнік паўтарыў, што ні ў чым не вінаваты і спадзяецца не на міласьць, а на сумленьне і адказнасьць судзьдзяў.
Прысуд Андрэю Бандарэнку будзе абвешчаны 23 лютага. Пракурор просіць для яго 7 гадоў зьняволеньня.
Андрэя Бандарэнку судзяць другі раз. Ранейшы прысуд, які вынес судзьдзя Ярмоленкаў, 15 сьнежня 2009 году быў адменены Менскім гарадзкім судом і адпраўлены на перагляд у той жа Першамайскі суд Менску. Прадпрымальнік Андрэй Бандарэнка сваёй віны не прызнае і тлумачыць перасьлед палітычнымі прычынамі, у прыватнасьці, помстай за ўдзел у парлямэнцкіх выбарах 2008 году.
«Паводле гэтай раздрукоўкі, названага Пратасевічам факультэта не існуе і раней не існавала, што сьведчыць пра непраўдзівасьць паказаньняў сьведкі і парушэньне ім дадзенай суду падпіскі».
Раней на судзе прагучалі абвінавачаньні Бандарэнкі на адрас сьведкі Пратасевіча ў перадузятасьці. Аказваецца, раней Пратасевіч працаваў дырэктарам у фірме, дзе Бандарэнка быў сузаснавальнікам. Калі ў 2006 годзе Бандарэнка патрапіў у аўтааварыю, Пратасевіч нечакана звольніўся. Андрэй Бандарэнка падазрае, што пакуль ён ляжаў у шпіталі, Генадзь Пратасевіч нібыта скраў у яго вялікія грошы. Ён падаваў у міліцыю заяву на свайго былога кампаньёна, але праверка была спыненая. Сам Пратасевіч заяўляў у судзе, што абвінавачаньні Бандарэнкі — «суцэльная хлусьня».
Адвакат Лаеўскі таксама нагадаў суду, што ніякіх дакумэнтальных доказаў віны Бандарэнкі сьледзтва не прадставіла і грошай, нібыта скрадзеных, у яго не знайшло.
Перадайце, паважаны абвінаваўца, што Бандарэнка адумвацца не зьбіраецца. Чым болей ціснуць, тым больш цікава даведацца, хто гэта арганізаваў. І я даведаюся.