Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэя Бандарэнку судзяць пасьля ночы бяз сну


Андрэй Бандарэнка
Андрэй Бандарэнка

У Першамайскім судзе Менску пасьля перапынку аднавіўся працэс над прадпрымальнікам Андрэем Бандарэнкам. 15 лютага працягнулі допыты сьведак.

“Адны сьведкі пацьвярджаюць ранейшыя паказаньні, другія карэктуюць паказаньні, а разыходжаньні тлумачаць тым, што “сьледчыя гэтак запісалі”, — паведаміў бацька абвінавачанага Валер Бандарэнка.

Андрэя Бандарэнку па-ранейшаму трымаюць у жалезнай клетцы. Выглядае прадпрымальнік вельмі схуднелым і стомленым. “Я ня спаў усю ноч”, — пасьпеў паведаміць Андрэй Бандарэнка перад пачаткам працэсу.

“Яму не ўдалося адпачыць, бо ў камэры, у якой яго трымаюць, перанаселенасьць. Вязьні сьпяць па чарзе, і гэтай ноччу якраз чарга не дайшла да Андрэя”, — патлумачыў сытуацыю адвакат Бандарэнкі Зьміцер Лаеўскі.

Нагадаем, Андрэя Бандарэнку судзяць другі раз. Ранейшы прысуд, які вынес судзьдзя Ярмоленкаў, 15 сьнежня 2009 году быў адменены Менскім гарадзкім судом і адпраўлены на перагляд у той жа Першамайскі суд Менску. Прадпрымальнік Андрэй Бандарэнка сваёй віны не прызнае і тлумачыць перасьлед палітычнымі прычынамі, у прыватнасьці, помстай за ўдзел у парлямэнцкіх выбарах 2008 году.

Андрэй Бандарэнка

9 кастрычніка Першамайскі суд Менску прызнаў прадпрымальніка Андрэя Бандарэнку вінаватым у крадзяжы маёмасьці фірмы і асудзіў на 7 гадоў калёніі з канфіскацыяй маёмасьці. Актывісты з АГП мяркуюць, што іх аднадумца перасьледуюць паводле палітычных прычын.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG