Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Вспульнота польска” мае права адсудзіць Дамы польскія?


Тадэвуш Гавін
Тадэвуш Гавін

У Беларусі існуюць шаснаццаць Дамоў польскіх, якімі распараджаецца грамадзкае аб’яднаньне «Саюз палякаў на Беларусі». Частка зь іх — гэта новыя будынкі. Першымі былі збудаваныя два, у Горадні і ў Баранавічах. Але большасьць дамоў набытыя і прыстасаваныя для патрэбаў СПБ.

Будоўля Дамоў польскіх і набыцьцё большай часткі іх адбывалася пры Тадэвушу Гавіну — стваральніку і тагачасным кіраўніку Саюзу палякаў.

Гавін: «Дамова была падпісаная паміж „Вспульнотай польскай“ і Саюзам палякаў, які зьяўляецца ўласьнікам. Але там была спасылка, што калі дамы не выкарыстоўваюцца па прызначэньні, а гэта — культурна-асьветная дзейнасьць, то тады „Вспульнота“ мае права разарваць дамову, і тады гэтыя дамы вяртаюцца да яе. Натуральна, што яна ня можа іх забраць да сябе ў Польшчу. Але цяпер сытуацыя такая, што яны не працуюць па прызначэньні. Паколькі пэўная частка людзей ня мае туды папросту доступу».

Тадэвуш Гавін мяркуе:

«Вспульнота польска», каб захацела, магла б падаць у суд і пачаць адсуджваць гэтыя дамы ў праўладнага Саюзу палякаў, бо не выконваюцца раней падпісаныя дамовы. Яна магла б перадаць гэтыя дамы ў часовае карыстаньне нейкай зарэгістраванай арганізацыі, пакуль сытуацыя са «зьвёнзкам» Анжалікі Борыс ня высьветлілася б да канца».

Адметнае архітэктурнае аблічча мае Дом польскі ў Лідзе. Што ў ім сёньня, якая дзейнасьць праводзіцца, чым зарабляюць на яго ўтрыманьне?

Спадарыня: «Мы на самаакупнасьці, што заробім, на тое жывем: здаем у арэнду, вядзем гурткі платныя. Іншых сродкаў няма. Сяброўскія складкі яшчэ. Часам хтосьці на дабрачыннасьць кіне пару рублёў».

У Лідзе, апроч аддзелу афіцыйнага Саюзу палякаў, існуе асобнае Таварыства польскай культуры Лідчыны. Аднак колькасна першая арганізацыя большая.

Спадарыня: «На сёньняшні дзень у нас налічваецца 1200 чалавек, у Лідзкім раённым аддзеле. Складкі плацяць, ведаеце, не актыўна. Актывісты пераважна, а каб усе плацілі, было б больш грошай. А так усе камунальныя выдаткі і бягучыя — за кошт арэнды».

З 2005 году, калі адбыўся раскол у Саюзе палякаў, Польшча не дапамагае лідзкаму Дому польскаму.

Спадарыня: «Ліда, я вам скажу, была абдзеленая заўсёды. Яны дапамагалі, напрыклад, выехаць дзецям, самадзейным калектывам, заплаціць за транспарт, іншыя выдаткі — пражываньне, харчаваньне. А цяпер гэтага няма. А на ўтрыманьне Дому нам не давалі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG