Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Ізраілю: Мы адсочваем праявы дыскрымінацыі і антысэмітызму


Прэзэнты гасьцям – кнігу “Гісторыя магілёўскага габрэйства” уручае адна з аўтарам журналістка Іда Шэндэровіч. Побач зь ёй лідэр габрэйскай грамады Магілёва Барыс Гольдэнбэрг
Прэзэнты гасьцям – кнігу “Гісторыя магілёўскага габрэйства” уручае адна з аўтарам журналістка Іда Шэндэровіч. Побач зь ёй лідэр габрэйскай грамады Магілёва Барыс Гольдэнбэрг

Амбасада Дзяржавы Ізраіль у Беларусі дужа ўважліва адсочвае сытуацыю з праявамі нецярпімасьці да габрэйскай дыяспары й культуры. Пра гэта заявіў амбасадар Ізраілю Эдуард Шапіра на сустрэчы з магілёўскай грамадзкасьцю.

“Мы ня будзем мірыцца ні зь якімі праявамі дыскрымінацыі і антысэмітызму. Калі такія падзеі адбываюцца, то гэта надзвычай сумна, што яны адбываюцца менавіта на гэтай зямлі, у Беларусі. Мы разумеем, што дзяржава робіць усё, каб такога не было, аднак мы будзем задаволеныя, толькі тады, калі такія варожыя праявы да габрэяў цалкам зьнікнуць. У цывілізаваным сьвеце такога не павінна быць”, зазначыў Эдуард Шапіра.

Эдуард Шапіра з прэзэнтам – з кашэрным хлебам
Канкрэтных праяваў антысэмітызму ў Беларусі спадар амбасадар не назваў, але адзначыў, што шмат вялікіх дзеячаў габрэйскай культуры паходзяць зь Беларусі, дзе некалі ў атмасфэры талерантнасьці суіснавалі два народы. У гонар гэтых дзеячаў рыхтуецца адмысловая выстава, якую пакажуць у Беларусі.

Што да сёньняшніх адносінаў Беларусі і Ізраілю, то паводле спадара Шапіры, народы гэтых краінаў недастаткова ведаюць адзін пра аднаго. Незадаволены ён і іміджам Беларусі ў Ізраіле. Як успрымаюць габрэі сёньняшнюю Беларусь у Ізраілі спадар амбасадар не сказаў, зазначыўшы, пры гэтым, што ў Ізраілі падумваюць адмяняць візавы рэжым зь Беларусьсю, праўда, калі яго адменяць не паведаміў.

На сустрэчу з Эдуардам Шапірам і Генадзем Палішчуком прыйшло каля пяцідзесяці чалавек
На сустрэчу з амбасадарам і першым сакратаром амбасады Генадзем Палішчуком у абласную бібліятэку прыйшлі каля пяцідзесяці чалавек. Пытаньняў да гасьцей было няшмат. Адно зь першых, ці дапаможа амбасада дамагчыся выдзяленьня дзялянкі на габрэйскіх могілках для пахаваньня габрэяў паводле іх традыцыяў. Гэтай дзялянкі ад уладаў габрэі дамагаюцца больш за дзесяць гадоў. Амбасадар паабяцай дапамагчы ў межах сваіх паўнамоцтваў. Прыкрым назваў амбасадар і той факт, што на габрэйскіх помніках і памятных знаках бывае адсутнічае беларуская мова, але паўплываюць на гэтую сытуацыю ён ня можа, бо гэта ўнутраная справа Беларусі.

Сустракаўся сёньня Эдуард Шапіра і са старшынём магілёўскага аблвыканкаму Пятром Руднікам. Афіцыйныя крыніцы выказалі спадзяваньне, што неўзабаве можа быць адкрыты чартэрны рэйс у Ізраіль з магілёўскага аэрапорту, праўда, пасьля яго рэканструкцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG