На 1 сьнежня 2009 году доўг Беларусі перад «Газпромам» складаў 46,1 мільёнаў даляраў.
На канец чэрвеня 2009 году пратэрмінаваны доўг склаў 244 мільёны даляраў, паведамляе Белстат. Беларусь пагашала доўг пасьлядоўна.
Запазычанасьць Беларусі за прыродны газ утварылася ў сувязі з разьлікамі за яго з пачатку году па сярэднегадавой цане, у той час як кантрактная цана ў I квартале складала 213 даляраў за 1 тысячу кубамэтраў. Паводле дзеючай формулы цэнаўтварэньня, кантрактная цана паступова зьніжалася. Так, у III квартале яна склала 115 даляраў за тысячу кубічных мэтраў. Зьніжэньне было зьвязанае з дынамікай цэнаў на нафту ў папярэднія пэрыяды, да якіх прывязанае цэнаўтварэньне на газ, нагадвае Інтэрфакс.