Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь чакае дэвальвацыя?


Беларусі давядзецца пайсьці на дэвальвацыю нацыянальнай валюты, каб пагасіць дэфіцыт бягучага рахунку плацёжнага балянсу. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным Эўракамісіяй дакладзе «Беларусь: сацыяльная абарона і сацыяльная інтэграцыя».

Паводле спэцыялістаў, цяперашнія крыніцы фінансаваньня дэфіцыту плацёжнага балянсу ў Беларусі вельмі абмежаваныя.

«Беларускі ўрад дагэтуль разьлічвае на зьнешнія пазыкі, але ў выпадку калі палітыка стабільнага абменнага курсу будзе захаваная, дэфіцыт бягучага рахунку ў 2009 і 2010 гадах дасягне небясьпечнай велічыні ў 13—15% ад ВУП», — гаворыцца ў дакладзе, перадае БелаПАН.

Беручы пад увагу даволі змрочныя прагнозы адносна працягласьці сусьветнага эканамічнага крызісу, экспэрты сумняваюцца, што падобны дэфіцыт можа быць прафінансаваны выключна пазыкамі. Усё гэта, паводле спэцыялістаў, «робіць дэвальвацыю, якая можа спалучацца з захадамі, скіраванымі на скарачэньне ўнутранага попыту, больш верагоднай, калі не непазьбежнай».

У той жа час аўтары дакладу адзначаюць, што дэвальвацыя пагоршыць эканамічнае становішча найбяднейшых хатніх гаспадарак.

Нагадаем, на пачатку 2009 году пасьля кансультацыяў з МВФ беларускія ўлады, сутыкнуўшыся з аналягічнымі цяжкасьцямі, пайшлі на аднаразовую дэвальвацыю нацыянальнай валюты на 20,45%.

У дакладзе адзначаецца, што думка экспэртаў не абавязкова супадае з пазыцыяй Эўракамісіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG