Пётар Пракаповіч згадаў, што рэальныя грашовыя прыбыткі насельніцтва сёлета павінны павялічыцца на 14-15%. Гэта можна зрабіць, аднавіўшы высокі эканамічны рост, які быў да крызісу. Адпаведная задача пастаўлена і перад банкаўскай сыстэмай. А тут найперш трэба думаць пра стабільнасьць нацыянальнай валюты, падкрэсьліў старшыня Нацбанку:
«Нацыянальная валюта ў кошыку валют будзе вагацца ў памеры плюс-мінус 10%. Але калі летась мы казалі толькі пра дэвальвацыю беларускага рубля, то сёлета мы кажам пра тое, што будзе ня толькі дэвальвацыя, але і ўмацаваньне. Мы больш думаем пра тое, што па выніках году ў нас будзе, магчыма, і невялікае ўмацаваньне рубля ў кошыку валют».
Старшыня праўленьня Нацбанку сказаў: сёлета сытуацыя на валютным рынку складаецца надзвычай спрыяльна.
«З пачатку году станоўчае сальда на карысьць Нацбанку складае больш за 60 мільёнаў даляраў. То бок штодня насельніцтва прадае на 3-4 мільёны даляраў болей, чым купляе. Гэты год адрозьніваецца ад мінулага несувымерна. Летась мы мелі за першы месяц адмоўнае сальда з насельніцтвам больш за 700 мільёнаў даляраў. Сёлета будзем мець станоўчае — 70-80 мільёнаў даляраў».
Былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Станіслаў Багданкевіч таксама прадказвае сёлета фінансавую стабільнасьць. Але пры адной важнай умове — калі Беларусь пагодзіцца жыць у доўг:
«Напрыканцы мінулага году атрымалі крэдыт 700 мільёнаў даляраў ад Міжнароднага валютнага фонду. У першым квартале атрымаем яшчэ 700. Ашчадны банк Расеі абяцае 2-3 мільярды даляраў. Нам яшчэпакуль пазычаюць. Адсюль і ствараецца такі страхавы фонд у выглядзе пазык. І таму на валютным рынку ўсё можа быць спакойна. Калі мы па-ранейшаму пагаджаемся жыць у доўг».
Прафэсар Багданкевіч кажа: урад сёлета заплянаваў, што імпарт перавысіць экспарт на 6 мільярдаў даляраў:
«І гэтыя 6 мільярдаў будуць пакрытыя альбо пазыкамі, альбо продажам маёмасьці — нафтаперапрацоўчых ці іншых прадпрыемстваў. Але ж гэта не жыцьцё. Гэта жыцьцё ў доўг, за кошт будучага пакаленьня, якое вымушана будзе пасьля пагашаць гэтыя пазыкі».
Журналісты спыталіся ў Пятра Пракаповіча: калі так усё добра, то ці няма сэнсу зьменшыць працэнт, пад які насельніцтва бярэ валютныя крэдыты? Галоўны банкір краіны адказаў, што гэта вырашыцца не раней чым напрыканцы сёлетняга году.
«Трэба ўсё ўзважыць. А то дадзім людзям валютныя крэдыты, а раптам з валютай нешта здарыцца. Дзяржава ж ня можа перакласьці гэтую рызыку на плечы насельніцтва», — сказаў Пётар Пракаповіч.
«Нацыянальная валюта ў кошыку валют будзе вагацца ў памеры плюс-мінус 10%. Але калі летась мы казалі толькі пра дэвальвацыю беларускага рубля, то сёлета мы кажам пра тое, што будзе ня толькі дэвальвацыя, але і ўмацаваньне. Мы больш думаем пра тое, што па выніках году ў нас будзе, магчыма, і невялікае ўмацаваньне рубля ў кошыку валют».
Старшыня праўленьня Нацбанку сказаў: сёлета сытуацыя на валютным рынку складаецца надзвычай спрыяльна.
«З пачатку году станоўчае сальда на карысьць Нацбанку складае больш за 60 мільёнаў даляраў. То бок штодня насельніцтва прадае на 3-4 мільёны даляраў болей, чым купляе. Гэты год адрозьніваецца ад мінулага несувымерна. Летась мы мелі за першы месяц адмоўнае сальда з насельніцтвам больш за 700 мільёнаў даляраў. Сёлета будзем мець станоўчае — 70-80 мільёнаў даляраў».
Былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Станіслаў Багданкевіч таксама прадказвае сёлета фінансавую стабільнасьць. Але пры адной важнай умове — калі Беларусь пагодзіцца жыць у доўг:
«Напрыканцы мінулага году атрымалі крэдыт 700 мільёнаў даляраў ад Міжнароднага валютнага фонду. У першым квартале атрымаем яшчэ 700. Ашчадны банк Расеі абяцае 2-3 мільярды даляраў. Нам яшчэ
Гэта жыцьцё ў доўг, за кошт будучага пакаленьня, якое вымушана будзе пасьля пагашаць гэтыя пазыкі.