Прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту Жак Роге адзначыў у сваім выступе, што пасьля Манрэаля і Калгары Канада ў трэці раз прымае Алімпійскія гульні. Паводле яго слоў, Алімпіяда — гэта больш, чым спартыўныя спаборніцтвы. Роге заявіў, што «сёньня, як ніколі, нам не хапае міру, брацтва і цярпеньня», аднак Гульні ў Ванкувэры праходзяць «у атмасфэры міру і веры ў алімпійскія ідэалы». Кіраўнік МАК падкрэсьліў, што слава накладае адказнасьць, і заклікаў спартсмэнаў «адмовіцца ад допінгу і падману».
Афіцыйны беларускі сьцяг на цырымоніі адкрыцьця нёс нападаючы хакейнай зборнай і мінскага «Дынама» Алег Антоненка. Яго партнэр па клюбе, капітан каманды Віле Пелтанэн нёс сьцяг фінскай дэлегацыі.
Гледачы стоячы віталі каманду Грузіі, якая выйшла на парад з жалобнымі павязкамі: падчас трэніроўкі на трасе ва Ўістлеры загінуў 21-гадовы саначнік Надар Кумарыташвілі. Ён урэзаўся ў бэтонны слуп, страціўшы кіраваньне на хуткасьці 145 км/г. Удзельнікі цырымоніі адкрыцьця Алімпіяды ўшанавалі яго памяць хвілінай маўчаньня.
Да 28 лютага 2.636 спартсмэнаў з 82 краін разыграюць 86 камплектаў узнагарод у 15 дысцыплінах. Беларусь будзе прадстаўлена 50 алімпійцамі ў шасьці відах (хакеі, біятлёне, фрыстайле, лыжных гонках, горных лыжах, канькабежным спорце).
У першы дзень Алімпіяды 13 лютага будзе разыграна шэсьць камплектаў узнагарод (у біятлёне, горных лыжах, канькабежным спорце, санным спорце, фрыстайле, шорт-трэку). Беларускія біятляністкі возьмуць удзел у спрынтэрскай гонцы на 7,5 км (пачатак а 23:00 паводле менскага часу). Найбольшыя надзеі ўскладаюцца на Дар’ю Домрачаву, паведамляе БелаПАН.