Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сям’я Лапіцкіх зьвярнулася ў Генэральную пракуратуру


Ян Лапіцкі
Ян Лапіцкі

Аляксей і Сьвятлана Лапіцкія з Жодзіна зьвярнуліся ў Генэральную пракуратуру, а таксама да міністра адукацыі Аляксандра Радзькова з заявай аб бязьдзейнасьці мясцовых уладаў.

Зварот Лапіцкіх зьвязаны з тым, што адміністрацыя гімназіі № 1 і адміністрацыя гораду не забясьпечылі ўмовы для навучаньня іх сына, 14-гадовага Янкі Лапіцкага, на беларускай мове.

Янка Лапіцкі ня мае магчымасьці наведваць гімназію і навучаецца самастойна ў хатніх умовах. З гэтай нагоды 10 лютага ў гарадзкім судзе адбудзецца суд паводле пазову сям’і Лапіцкіх да Жодзінскага гарвыканкаму.

Раніцай 10-га лютага было заплянаванае паседжаньне адміністрацыйнай камісіі ў справах непаўналетніх. Сьвятлану і Аляксея Лапіцкіх выклікалі на паседжаньне камісіі пад пагрозай адміністрацыйнага пакараньня.

Аднак калі бацькі Янкі прыйшлі, то супрацоўнікі камісіі паведамілі, што напярэдадні ім тэлефанаваў дырэктар гімназіі № 1 Генадзь Каршун, які прасіў адмяніць разгляд справы Лапіцкіх, нібыта з тае прычыны, што а 10-й гадзіне адбудзецца паседжаньне суду.

Насамрэч жа суд распачынаецца а 15-й гадзіне. Такім чынам, дырэктар наўмысна дэзынфармаваў чальцоў камісіі, заяўляе Аляксей Лапіцкі. Генадзь Каршун таксама паведаміў адміністрацыйнай камісіі, што Янка Лапіцкі наведвае гімназію і нават праводзіў “беларускую ялінку” падчас навагодніх сьвятаў, што таксама не адпавядае рэчаіснасьці, кажа Аляксей Лапіцкі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG