Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лапіцкія судзяцца за мову


Янка Лапіцкі
Янка Лапіцкі

У Жодзіне бацькі школьніка Янкі Лапіцкага працягваюць змаганьне за права навучаць свайго сына на беларускай мове. Яны падалі ў суд на мясцовыя ўлады, якія не забясьпечылі ім беларускамоўнага навучаньня.


Сёньня жодзінскі суд пасьля папярэдняй сустрэчы бакоў, якія задзейнічаны ў канфлікце, прызначыў паседжаньне на 8 лютага. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў Аляксей Лапіцкі — бацька 14-гадовага Янкі.

“Мы абскарджваем рашэньне Жодзінскага гарвыканкама № 928, паводле якога наш сын мусіць атрымліваць рускамоўную адукацыю, бо нібыта Жодзінскі гарадзкі аддзел адукацыі ня можа забясьпечыць індывідуальнае навучаньне па-беларуску”, — сказаў Радыё Свабода Аляксей Лапіцкі.

Сёлета Жодзінскі гарвыканкам прыняў чарговае (другое за апошнія 4 гады) рашэньне аб спыненьні навучаньня Янкі Лапіцкага ў Жодзінскай гімназіі № 1 і прымусовым пераводзе яго на расейскамоўнае навучаньне, абгрунтаваўшы гэта неабходнасьцю “рацыянальнага выкарыстаньня бюджэтных сродкаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG