Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: ноч у штабах


Ва Ўкраіне прайшоў другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. На пасаду галавы дзяржавы прэтэндуюць дзейны прэм’ер-міністар Юлія Цімашэнка і лідэр апазыцыйнай Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч. Паводле папярэдніх вынікаў, Януковіч набраў 48,5%, Цімашэнка – 45,7%. Фотарэпартаж Сяргея Навумчыка




У штабе Юліі Цімашэнкі пасьля абвяшчньня вынікаў экзыт-полаў, паводле якіх перамагае Віктар Януковіч, адразу паменела журналістаў.


Народны герой Украіны, паэт Дзьмітро Паулычка падтрымліваў Юлію Цімашэнку. Найгалоўнейшую праблему нацыянальна арыентаваных партый ён бачыць у іх раз’яднанасьці.


У штабе Віктара Януковіча сёньня акрэдытавана 1260 журналістаў.


Віктар Януковіч зьявіўся на брыфінгу пасьля дзесятай гадзіны начы. Ён быў перакананы ў сваёй перамозе, адчуваў сябе ўпэўнена і заявіў, што адной з галоуных сваіх мэтаў лічыць «аб’яднаньне Ўкраіны». Зьвяртаючыся да тых, хто галасаваў за Цімашэнку, а ў першым туры – і за іншых кандыдатаў, ён паабяцаў улічыць іх галасы ў сваёй дзейнасьці.


Сярод «каманды Януковіча» -- «вэтэраны-інтэрнацыяналісты».


Адзін зь бліжэйшых паплечнікаў Януковіча, першы віцэ-сьпікер Вярхоунай Рады Аляксандар Лаўрыновіч заявіў беларускай Свабодзе, што «пытаньне магчымага далучэньня Ўкраіны да Мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану будзе стаяць на парадку дня».


Народны дэпутат Украіны, намесьнік старшыні фракцыі Партыі рэгіёнаў у Вярхоунай Радзе Сяргей Лёвачкін заявіў карэспандэнту беларускай Свабоды, што яго партыя «пакуль ня мае дакладнага ўяўленьня пра «мытны саюз» і «пытаньне патрабуе вывучэньня», аднак ён перакананы ў неабходнасьці добрых стасункаў зь Беларусьсю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG