Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў: агітацыя скончылася


Фотарэпартаж Сяргея Навумчыка з Кіеву


Агітацыйная кампанія другога туру прэзыдэнцкіх выбараў завяршылася. Субота -- так званы "Дзень цішыні", у нядзелю -- галасаваньне. А ў пятніцу ўвечары абодва кандыдаты правялі ў цэнтры Кіеву масавыя акцыі.


Прыхільнікі лідэра Партыі рэгіёнаў Віктара Януковіча сабраліся на Міхайлаўскай плошчы - тут адбыўся канцэрт эстрадных зорак.


Віктар Януковіч прамаўляў да сваіх прыхільнікаў па-расейску і заявіў, што "наступаюць апошнія дні аранжавага рэжыму". Ён выказаў упэўненасьць у сваёй перамозе.


Падтрымаць Віктара Януковіча прыйшлі ня толькі кіяўляне, але прыехалі і ягоныя прыхільнікі з рэгіёнаў Украіны.


Прыхільнікі Юліі Цімашэнкі сабраліся на Сафійскай плошчы, каб узяць удзел у "Малітве за Украіну".


Нават здалёк фігура Юліі Цімашэнкі, якая ў гэтыя дні апранаецца ў сьветлае, была заўважальнай сярод гіерархаў Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату. "Я зьвяртаюся да Бога блаславіць адзінства нашае дзяржавы, каб больш нас ніхто не раз'ядноўваў, каб ніхто не супрацьпастаўляў і не сварыў паміж сабой!" -- сказала ў сваёй прамове Юлія Цімашэнка.


Людзі трымалі сьвечкі і маліліся разам з Юліяй Цімашэнкай.


Штаб Юліі Цімашэнкі месьціцца ў пяцізоркавым гатэлі "Хаят". Штаб Віктара Януковіча -- у гатэлі "Інтэркантынэнталь", які мае такую ж колькасьць зорак. Адлегласьць паміж штабамі -- некалькі сотняў мэтраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG