14 праектаў помніка княгіні Вользе, прапанаваных скульптарамі ды архітэктарамі зь Менску, Віцебску і Полацку, экспануюцца зараз Віцебскай музычнай гасьцёўні. Афіцыйна абвешчана, што аддзел культуры гарвыканкаму ладзіць другі тур мастацкага конкурсу. Хаця, па сутнасьці, гэта хутчэй уласна другі конкурс, бо першы, абвешчаны ў траўні мінулага году, фактычна праваліўся.
Скульптары працавалі ці не паўгода, але ніводную з 16-ці прадстаўленых у кастрычніку скульптурных выяваў журы не прызнала вартай увасабленьня. Паводле спэцыяліста гарадзкога аддзела культуры Пятра Падгурскага, працы былі занадта аднатыпныя – большасьць увасабляе Вольгу, якая або плыве на ладзьдзі, або трымае ў руцэ крыж ці то іншыя сымбалічныя атрыбуты -- шчыт, меч і нават герб Віцебска.
Мастацкія працы, прадстаўленыя на грамадзкае абмеркаваньне цяпер, таксама не вызначаюцца разнастайнасьцю. Пра гэта гаворыць Сяргей Серабро, рэдактар сайту Народныя Навіны Віцебску, на якім наведнікі актыўна абмяркоўваюць праекты:
“Агульнае ўражаньне, што другі тур конкурсу на помнік княгіні Вользе слабейшы – меншая разнастайнасьць творчага мысьленьня скульптараў. Мажліва, ім нават акрэсьлілі пералік нейкіх неабходных атрыбутаў – гэта сама Вольга, ладзьдзя і крыж. Хаця ёсьць выключэньні: зьявіўся, да прыкладу, такі пэрсанаж, як Уладзімер Чырвонае Сонейка, унук Вольгі. А на адной скульптуры ў руках дружыньніка ці то чалядніка зьявілася нават
падзорная труба”.
Падзорная труба, якую вынайшлі не раней як у 13-м стагодзьдзі, выглядае гістарычным нонсэнсам. Бо Віцебск, паводле пісьмовых крыніцаў, заснаваны ў 974 годзе. Хаця і само дачыненьне княгіні Вольгі да гэтага, на думку некаторых гісторыкаў, немагчымае – у 969 годзе яна памерла. Хаця менавіта яна, паводле распаўсюджанай легенды, перапраўлялася са сваёй сьвітай па Дзьвіне і спынілася на ноч каля вусьця невялікай рачулкі Віцьбы. Гэтае месца ёй спадабалася, і яна вырашыла заснаваць тут горад.
Паколькі з пункту гледжаньня гісторыі гэты факт спрэчны, некаторыя жыхары Віцебску ўвогуле супраць усталяваньня помніку княгіні Вользе. І яны пішуць пра гэта ў адмысловай кнізе водгукаў, бо ідзе так званае грамадзкае абмеркаваньне праектаў. Як і першы, другі конкурс таксама ананімны -- усе праекты пазначаны толькі нумарамі. Запісаўшы нумар на паперку, можна ўкінуць яе ў скрыню для галасаваньня.
Галасаваньне, таксама ўжо па другім разе, ідзе і на сайце Народныя Навіны Віцебску, працягвае рэдактар Сяргей Серабро:
“ Пакуль што лідзіруе праект №25909, ён, здаецца, лідзіраваў і ў мінулы раз. Ну, а ўвогуле меркаваньні розныя: хтосьці кажа, што Вольга – гэта проста легендарная асоба, і адносна яе ролі ў заснаваньні Віцебску шмат “нестыковак”. А хтось кажа, што гэта неістотна, і галоўнае, каб быў помнік”.
Апошняе меркаваньне супадае з афіцыйным: гарадзкія ўлады вырашылі, што ў любым разе да чарговага Дня гораду, 26 чэрвеня, помнік княгіні Вользе мусіць быць пастаўлены. І ня толькі ёй – яшчэ Аляксандру Неўскаму і князю Альгерду, які княжыў у Віцебску ў 14-м стагодзьдзі.
Да грамадзкай думкі аддзел культуры ставіцца фармальна: выстава праектаў помніка Аляксандру Неўскаму прайшла, але ніхто не патлумачыў жыхарам гораду, якім чынам былі абраныя два пераможцы. З княгіняй Вольгай гісторыя паўтарылася: пасьля першага конкурсы былі адабраныя нейкія тры працы, якія загадана было ўдасканаліць і выставіць у другі раз. Агляд праектаў помніка князю Альгерду яшчэ не праводзіўся.
Не вывучалася таксама і грамадзкая думка наконт таго, каму ўвогуле варта паставіць помнік у Віцебску.