Прадстаўнік міліцыі заявіў, што Тарас Сурган, якога ў мінулым судзілі па крымінальных справах, так і ня стаў на шлях выпраўленьня. Замест гэтага ён “зьвязаўся” з апазыцыянэрамі і пачаў браць удзел у несанкцыянаваных акцыях.
Фармальнай падставай для нагляду сталася тое, што цягам 2009 году Тарас Сурган быў тройчы затрыманы і асуджаны за акцыі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.
Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Сьвятлана Варатынская падтрымала ініцыятыву прадстаўніка міліцыі, зь ёй пагадзіўся і прысутны на пасяджэньні пракурор спадар Занько. У выніку Тарас Сурган цягам году будзе знаходзіцца пад міліцэйскім наглядам — цяпер ён ня мае права выяжджаць зь Віцебску без узгадненьня ў міліцыі, ня можа пакідаць месца жыхарства з 22:00 да 6:00, наведваць крамы, рэстарацыі, дзе прадаецца алькаголь, ды іншыя грамадзкія месцы.