Па дадзеных на раніцу 1 лютага вышыня с ьнежнага покрыва вагаецца ад 16 см у Ашмянах да 46 см ў раёне мэтэастанцыі Нарач.
У сталіцы вышыня сьнегу дасягае 38 см. Самыя высокія сумёты ў Менску былі ў сакавіку 1954 года.
“Складаныя ўмовы надвор'я захаваюцца. Акрамя гэтага, чакаюцца парывы ветру да 15—18 мэтраў на сэкунду, тэмпэратура паветра — 1—3 градусы марозу”, — паведаміў начальнік службы гідрамэтэаралягічных прагнозаў Белгідрамету Дзьмітры Рабаў.
“Сёньня на большай частцы рэспублікі ўвесь дзень будзе ісьці сьнег. Такія ж складаныя ўмовы надвор'я чакаюцца і ў бліжэйшы аўторак”, — дадаў Рабаў.
На 2 лютага сыноптыкі зрабілі штармавое папярэджаньне.
Паводле слоў Рабава, “сёньня на працягу дня на дарогах рэспублікі прагназуюцца сьнежныя заносы, мяцеліца і працяглы сьнег, на ўсходзе — мокры сьнег, наліпаньне сьнегу, галалёдзіца. Тэмпэратура паветра — ад –6 да +1 градуса”.
Супрацоўнікі ДАІ адзначаюць, што, нягледзячы на складаныя ўмовы надвор’я, аўтамабіляў на дарогах краіны менш ня стала.