Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анкета Свабоды: Алесь Каліта


Што для вас свабода?

Займацца любімай справай.


Што найбольш абмяжоўвае вашу свабоду?

Часам лянота канцэнтравацца на адной справе.


Што для вас шчасьце?

Адчуваць каханьне недзе ў сонечным спляценьні, калі цяжка дыхаць.


Чаго вы найбольш баіцеся?

Губляць час.


Які талент вы хацелі б мець?

Ведаць, аб чым думае суразмоўца, паглядзеўшы яму ў вочы.


Кім з сучасьнікаў вы захапляецеся?

Усімі, хто змагаецца за беларускія каштоўнасьці.


Што вы найбольш любіце рабіць?

Дасягаць посьпеху.


Калі б можна было пражыць жыцьцё яшчэ раз, што б вы зьмянілі?

Не зьмяняў бы нічога.


Якую найлепшую параду вы атрымалі?

Ад бацькі — «Вучыся і пастаянна ўдасканальвайся».


Які ваш улюбёны дэвіз?

Са шчытом альбо на шчыце.

Будучыня неперадвызначаная, няма лёсу, акрамя таго, які мы творым.


У якой палітычнай сыстэме вы хацелі б жыць?

У дэмакратычнай.


У якой краіне вы хацелі б жыць?

У Беларусі.


У якую эпоху вы хацелі б жыць?

У сёньняшнюю.


Калі б вы сталі кіраўніком Беларусі, што б зрабілі найперш?

Разьняволіў СМІ, забараніў прымусовую падпіску на дзяржаўныя выданьні.


Якія адносіны Беларусь павінна мець з Эўразьвязам?

Партнэрскія.


Якія адносіны Беларусь павінна мець з Расеяй?

Партнэрскія.


Некаторыя думаюць так: «Хай дыктатура, абы свая». А вы?

Дыктатура ня можа быць сваёй.


Калі і як у Беларусі зьменіцца ўлада?

Калі большасьць беларусаў усьвядоміць сябе беларусамі са сваёй гісторыяй, культурай, мовай. Улада зьменіцца праз плошчу.


Калі беларусы загавораць па-беларуску?

Глядзі папярэдні адказ.


Што будзе, калі беларусы не загавораць па-беларуску?

Загавораць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG