Канстытуцыя Беларусі дазваляе чалавеку прайсьці альтэрнатыўную службу замест тэрміновай вайсковай службы, калі чалавек адмаўляецца служыць у войску з рэлігійных перакананьняў. У Артыкуле 57 Канстытуцыі гаварыцца: “Парадак праходжаньня вайсковай службы, падставы і ўмовы вызваленьня ад вайсковай службы ці замена яе альтэрнатыўнай вызначаюцца законам”. Аднак на практыцы грамадзяне Беларусі ня могуць пакарыстацца гэтым правам, бо дасюль няма закону, які акрэсьліваў бы мэханізм праходжаньня такой альтэрнатыўнай службы.
Цяпер суд Цэнтральнага раёну Гомеля разглядае крымінальную справу ў дачыненьні да верніка пратэстанцкай царквы “Сьведкі Яговы” Дзьмітра Смыка. Яго абвінавачваюць ва ўхіленьні ад прызыву на вайсковую службу, хаця насамрэч вернік дамагаецца альтэрнатыўнай службы.
А як выглядае сытуацыя з альтэрнатыўнай службай у заканадаўствах суседак Беларусі, Украіны і Расеі?
Адпаведны закон „Аб альтэрнатыўнай (невайсковай) службе“дзейнічае ва Ўкраіне з 1992 году. Артыкул 2 гэтага закону сьцьвярджае, што „права на альтэрнатыўную службу маюць грамадзяне Ўкраіны, калі выкананьне вайсковага абавязку супярэчыць іхнім рэлігійным перакананьням і гэтыя грамадзяне належаць да дзеючых згодна з заканадаўствам Украіны рэлігійных арганізацый, веравучэньне якіх не дапускае карыстаньня зброяй”.
Кабінэт міністраў Украіны зацьвердзіў наступны сьпіс рэлігійных арганізацый (зарэгістраваных і не), удзельнікам якіх дазваляецца праходзіць альтэрнатыўную (невайсковую) службу: Адвэнтысты-рэфармісты, Адвэнтысты сёмага дня, Эвангельскія хрысьціяне, Эвангельскія хрысьціяне-баптысты, Пакутнікі, Сьведкі Яговы, Харызматычныя хрысьціянскія цэрквы (ды цэрквы, прыраўнаваныя да іх згодна з зарэгістраванымі статутамі), Хрысьціяне веры эвангельскай (ды цэрквы, прыраўнаваныя да іх згодна з зарэгістраванымі статутамі), Хрысьціяне эвангельскай веры, Таварыства сьвядомасьці Крышны.
Паводле закону, адмоўнікі ад вайсковай службы з рэлігійных меркаваньняў адбываюць альтэрнатыўную службу на прадпрыемствах і ва ўстановах дзяржаўнай або камунальнай уласнасьці, зьвязаных перадусім з сацыяльнай аховай насельніцтва, аховай здароўя, аховай навакольнага асяродзьдзя, будаўніцтвам, жыльлёва-камунальнай гаспадаркай і сельскай гаспадаркай ды ў Таварыстве Чырвонага крыжа Ўкраіны. Тэрмін альтэрнатыўнай службы ў паўтара разу перавышае тэрмін вайсковай службы для прызыўніка.
У Расеі закон “Аб альтэрнатыўнай цывільнай службе” дзейнічае з 2002 году. Паводле закону, грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі мае права на гэтую службу, калі “праходжаньне вайсковай службы супярэчыць яго перакананьням і веравызнаньню”. Інакш кажучы, у Расеі неабавязкова трэба быць рэлігійным чалавекам, каб выступаць перад уладамі за замену вайсковай службы альтэрнатыўнай. Закон таксама дазваляе праходзіць альтэрнатыўную цывільную службу чалавеку, якія адносіць сябе да “карэннага малалікага народу, вядзе традыцыйны вобраз жыцьця, ажыцьцяўляе традыцыйную гаспадарку і займаецца традыцыйнымі промысламі”.
Тэрмін альтэрнатыўнай цывільнай службы ў Расеі ў 1,75 разу перавышае тэрмін вайсковай службы для прызыўніка.