Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзевятоўскі і Ціхан пачалі сьведчыць у Лязане


Дзевятоўскі і Ціхан падчас алімпійскай цырымоніі ўзнагароджаньня
Дзевятоўскі і Ціхан падчас алімпійскай цырымоніі ўзнагароджаньня
Беларускія кідальнікі молата Вадзім Дзевятоўскі і Іван Ціхан пачалі ў панядзелак даваць паказаньні ў Спартовым арбітражным судзе ў Лязане, паведамляе агенцтва Associated Press.

Спартоўцы падалі ў суд апэляцыю на пастанову Міжнароднага алімпійскага камітэту аб пазбаўленьні іх мэдалёў Алімпіяды-2008 у Пэкіне ў сувязі з пазытыўнымі вынікамі допінг-кантролю. Дзевятоўскі і Ціхан настойваць на тым, што не ўжывалі забароненых прэпаратаў. На спаборніцтвах малатабойцаў у Пэкіне Дзевятоўскі заняў другое месца, Ціхан быў трэцім.

Пачатыя сёньня апэляцыйныя слуханьні будуць доўжыцца ў Лязане тры дні. Вынясеньне канчатковага вэрдыкту чакаецца найбліжэйшымі тыднямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG