Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзевятоўскі і Ціхан пакуль застануцца пры мэдалях


Сёньня са швайцарскай Лязаны вяртаюцца прызэры Алімпійскіх гульняў у Пэкіне Іван Ціхан і Вадзім Дзевятоўскі.

Напярэдадні там адбылося пасяджэньне дысцыплінарнай камісіі Міжнароднага алімпійскага камітэту ў адносінах да беларускіх кідальнікаў молату, падазраваных ва ўжываньні допінгу. Нагадаем, што ў Пэкіне Дзевятоўскі па выніках выступаў заваяваў срэбны мэдаль, Ціхан – бронзавы.

Паводле вынікаў шматгадзіннага пасяджэньня атлетам дадзеная магчымасьць да сярэдзіны кастрычніка даць камісіі свае тлумачэньні адносна падазрэньняў камісараў Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва ва ўжываньні забароненага прэпарату.

Яшчэ да ад’езду малатабойцаў у Лязану Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі правёў унутранае расьсьледаваньне інцыдэнту і прыйшоў да высновы, што абвінавачаньні на адрас Дзевятоўскага і Ціхана надуманыя. Спартоўцы гэтаксама адкідваюць усе падазрэньні ў выкарыстаньні допінгу і маюць намер адстойваюць сваю невінаватасьць ўва ўсіх магчымых міжнародных інстанцыях.

У зьвязку з разьбіральніцтвам Вадзім Дзевятоўскі і Іван Ціхан пакуль выкрасьленыя з ганарарнай ведамасьці Міністэрства спорту і турызму на атрыманьне прэміі за атрыманьне алімпійскіх узнагародаў.

Допінгавы скандал не азмрочыў цырымонію
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG