Найбольш кангрэсмэнаў ЗША непакоіць тое, што зброя, якую Беларусь прадае Ірану і Судану, можа патрапіць да тэрарыстаў, а таксама тое, што Беларусь можа прадаць Ірану расейскія ракетныя комплексы С-300 і павысіць абароназдольнасьць гэтай краіны пастаўкамі самалётаў і авіяцыйных рухавікоў.
Незалежны ваенны аглядальнік Аляксандар Алесін лічыць страхі амэрыканскіх кангрэсмэнаў перабольшанымі:
«Стралковай зброі ў сьвеце прадаецца дастаткова, нават зэнітных мабільных комплексаў таксама дастаткова. Мяркую, Аляксандар Лукашэнка зараз ня стане сварыцца з Захадам, прадаючы камусьці зброю ў праблемныя краіны.Яму патрэбная падтрымка Захаду ў нафтавым канфлікце з Расеяй. Калі праблему разглядаць комплексна, то я ня бачу ўмоваў для такога ўважлівага кантролю за Беларусьсю ў гэтай галіне».
Паводле Аляксандра Алесіна, тэрарыстычныя рэжымы ня могуць скарыстаць праграмнае забесьпячэньне, аўтаматызаваныя сыстэмы кіраваньня, электронныя кампанэнты для зброі, якімі цяпер найперш гандлюе Беларусь. Што да ракетных комплексаў С-300, аглядальнік заўважае, што такія пастаўкі зь Беларусі ў Іран немагчыма правесьці незаўважна, улічваючы памеры гэтых комплексаў. «Дый увогуле, для Лукашэнкі нявыгадна зьмяншаць абаронны патэнцыял Беларусі, бо як потым пазыцыянаваць сябе „шчытом Расеі на заходнім кірунку“?»
Аляксандар Казулін падчас выбарчай кампаніі на прэзыдэнта ў 2006 годзе ўзьняў праблему закрытасьці прэзыдэнцкага фонду, у якім акумулююцца грошы, заробленыя на гандлі зброяй. Непразрыстасьць фонду для Аляксандра Казуліна — падстава, каб падазраваць наяўнасьць незаконных зьдзелак:
«Вядома, няма ўжо тых запасаў зброі, як раней, якімі можна было б гандляваць і зарабляць грошы ў ня ўлічаны бюджэтам прэзыдэнцкі фонд. Але гэты фонд працягвае існаваць, ніякай празрыстасьці ў гэтым пытаньні дагэтуль няма, таму грошы могуць ісьці адкуль заўгодна».
Што да комплексаў С-300, Аляксандар Казулін перакананы: меркаваньні ляяльнасьці перад Захадам могуць урэшце адыйсьці на другі плян:
«Апошні рубеж зусім іншы — калі вельмі будуць патрэбныя грошы. Калі трэба будзе ўтрымаць уладу, а бяз грошай — ніяк».
Падпалкоўнік у адстаўцы, вядомы палітык Мікалай Статкевіч згодны з тым, што комплексы С-300 немагчыма перавезьці ў Іран празь Беларусь незаўважна. Выключае назіральнік і продаж комплексаў, якія стаяць на ўзбраеньні Беларусі. Што ж да гандлю звычайнай зброяй і ваеннай тэхнікай з Суданам ды іншымі краінамі, заўважанымі ў падтрымцы тэрарыстаў, Мікалай Статкевіч зьвязвае такую магчымасьць з рээкспартам расейскай зброі:
«Гуляюць упартыя чуткі, што Беларусь займаецца рээкспартам зброі ў тыя краіны, куды Расея з розных матываў ня хоча пастаўляць. Вядома ж, што Беларусь пастаўляла зброю ў Судан, а яшчэ, прыкладам, у Сырыю. Тое, што пастаўляюць аўтаматызаваныя сыстэмы кіраваньня ў Кітай, Індыю — гэта не забаронена. Але Судан, іншыя краіны Афрыкі — гэта было. Як былі і пастаўкі самалётаў у Паўднёвую Амэрыку».
Увогуле, паводле адмыслоўцаў, на якіх спасылаюцца ў Кангрэсе ЗША, Беларусь за пэрыяд з 1999 па 2006 гады нібыта зарабіла на гандлі зброяй каля мільярда даляраў, што ставіць яе на 11 месца ў сьвеце па экспарце зброі. Памеры кантрабандных паставак зброі экспэрты ацаніць не бяруцца.
Незалежны ваенны аглядальнік Аляксандар Алесін лічыць страхі амэрыканскіх кангрэсмэнаў перабольшанымі:
«Стралковай зброі ў сьвеце прадаецца дастаткова, нават зэнітных мабільных комплексаў таксама дастаткова. Мяркую, Аляксандар Лукашэнка зараз ня стане сварыцца з Захадам, прадаючы камусьці зброю ў праблемныя краіны.
Аляксандар Лукашэнка зараз ня стане сварыцца з Захадам, прадаючы камусьці зброю ў праблемныя краіны.
Паводле Аляксандра Алесіна, тэрарыстычныя рэжымы ня могуць скарыстаць праграмнае забесьпячэньне, аўтаматызаваныя сыстэмы кіраваньня, электронныя кампанэнты для зброі, якімі цяпер найперш гандлюе Беларусь. Што да ракетных комплексаў С-300, аглядальнік заўважае, што такія пастаўкі зь Беларусі ў Іран немагчыма правесьці незаўважна, улічваючы памеры гэтых комплексаў. «Дый увогуле, для Лукашэнкі нявыгадна зьмяншаць абаронны патэнцыял Беларусі, бо як потым пазыцыянаваць сябе „шчытом Расеі на заходнім кірунку“?»
Аляксандар Казулін падчас выбарчай кампаніі на прэзыдэнта ў 2006 годзе ўзьняў праблему закрытасьці прэзыдэнцкага фонду, у якім акумулююцца грошы, заробленыя на гандлі зброяй. Непразрыстасьць фонду для Аляксандра Казуліна — падстава, каб падазраваць наяўнасьць незаконных зьдзелак:
«Вядома, няма ўжо тых запасаў зброі, як раней, якімі можна было б гандляваць і зарабляць грошы ў ня ўлічаны бюджэтам прэзыдэнцкі фонд. Але гэты фонд працягвае існаваць, ніякай празрыстасьці ў гэтым пытаньні дагэтуль няма, таму грошы могуць ісьці адкуль заўгодна».
Што да комплексаў С-300, Аляксандар Казулін перакананы: меркаваньні ляяльнасьці перад Захадам могуць урэшце адыйсьці на другі плян:
Апошні рубеж зусім іншы — калі вельмі будуць патрэбныя грошы.