Беларусь строга прытрымліваецца нормаў міжнароднага права і міжнародных абавязкаў у галіне экспарту ўзбраеньняў і вайсковай тэхнікі, заявіў агенцтву «Интерфакс-Запад» кіраўнік управы інфармацыі МЗС Андрэй Папоў. Гэтак ён пракамэнтаваў факт унясеньня ў кангрэс ЗША законапраекту пад назвай «Акт аб уліку беларускіх паставак узбраеньняў 2009» (The Belarus Arms Transfers Accountability Act of 2009). Гэты дакумэнт абавязвае Дзярждэпартамэнт ЗША штогод прадстаўляць у кангрэс справаздачу пра беларускія пастаўкі зброі, даходы з гэтага экспарту і патэнцыяльным удзеле Расеі ў такіх зьдзелках. Праект закону знаходзіцца на разглядзе ў камітэце па замежных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу.
Законапраект сьцьвярджае, што ў пэрыядзе 1999-2006 гг. Беларусь зарабіла на экспарце ўзбраеньняў як мінімум 1 мільярд даляраў і што гэтая сума ставіць краіну на 11 месца па аб’ёме экспарту зброі ў сьвеце. Законапраект таксама адзначае, што Беларусь зьяўляецца буйным пастаўніком ракетаў, мінамётаў, супрацьтанкавай зброі і мінаў экстрэмісцкім групоўкам і дзяржавам, якія падтрымліваюць тэрарызм, такім як Іран і Судан, а таксама верталётаў Мі-24, артылерыйскіх сыстэмаў і бронетэхнікі расейскай прадукцыі ўраду Судана, танкаў камуністычнаму рэжыму ў Паўночнай Карэі, вайсковых самалётаў і авіяцыйных рухавікоў у Іран.
Дакумэнт таксама згадвае супрацоўніцтва Беларусі ў сфэры паставак зброі з Вэнэсуэлай і Іранам ды дапускае магчымасьць, што Беларусь можа прадаваць Ірану расейскія ракетныя комплексы С-300.
Паводле дакумэнту, асаблівую ўвагу амэрыканскі ўрад павінен зьвярнуць на беларускія пастаўкі ўзбраеньняў або сумежных тэхналёгій у любую краіну, якую Вашынгтон ацэньвае як спонсара тэрарызму або як такую, якая не супрацоўнічае з ЗША ў супрацьдзеяньні тэрарызму.