Ліст расейскага прэзыдэнта паступіў Аляксандру Лукашэнку яшчэ 17 студзеня. Дарэчы, у гэты дзень у вечаровых аналітычных праграмах беларускія дзяржаўныя тэлеканалы не падалі ніякай інфармацыі адносна беларуска-расейскіх перамоваў пра ўмовы пастаўкі нафты ў Беларусь. Не згадалі нават пра ліст Аляксандра Лукашэнкі ад 13 студзеня да расейскага прэзыдэнта. Нагадаем, у ім гаворыцца, што падчас сустрэчы 10 сьнежня мінулага году кіраўнік Беларусі дамовіўся з расейскім прэзыдэнтам, што цягам двух-трох першых месяцаў гэтага году нафта будзе паступаць у Беларусь бязмытна, а за гэты час бакі ўзгодняць новыя ўмовы. Аднак, маўляў, потым расейскі бок скасаваў гэтыя дамоўленасьці і выставіў умовы, непрымальныя для Беларусі. Што ж адказаў Дзьмітрый Мядзьведзеў? Зьмест адказу ў прэсавай службе Крамля пакуль не падаюць:
«Пакуль разгалошваньне зьместу гэтага ліста немагчыма. Таму, адпаведна, ніякіх камэнтароў мы вам даць ня можам».
Перамовы пра пастаўкі нафты ў Беларусь зайшлі ў тупік, і апошні раўнд 9 студзеня не прывёў да падпісаньня пагадненьня. Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка вярнуўся ў Менск ні з чым. Бакі пісьмова выклалі свае пазыцыі. На ліст спадара Сямашкі ад 9 студзеня адказаў віцэ-прэм’ер Ігар Сечын, які таксама аргумэнтавана выклаў расейскую пазыцыю. Зьмест гэтага ліста таксама пакуль не адкрываецца.
Паводле Інтэрфаксу, сутачная перапрацоўка нафты на беларускіх НПЗ паменшылася на 40%. Гэта зьвязана з адсутнасьцю новых кантрактаў на пастаўкі нафты. Да падпісаньня дамовы нафта паступае ў Беларусь са стопрацэнтным мытам.
Паводле маскоўскага палітоляга Кірыла Коктыша ліставаньне сьведчыць пра тое, што бакі пакуль не прыйшлі да вырашэньня нафтавага пытаньня.
«Бо калі няма ўпэўненасьці, што асабістая сустрэча можа зьняць гэтыя пытаньні, то гэта сустрэча і не адбываецца. Я думаю, у ліставаньні кожны з бакоў настойвае на сваёй пазыцыі, кампрамісу пакуль ня бачна. Але, як і раней, гэта будзе залежаць ад выніку выбараў ва Ўкраіне. Бо калі там, але зараз гэта не настолькі верагодна, пад пагрозай апынецца нафтагазавы транзыт, то, канечне, беларуская пазыцыя надта ўзмоцніцца. Расея проста ня зможа сабе дазволіць весьці канфлікт на два бакі: беларускі і ўкраінскі. І гэта азначае, што на беларускім баку яна будзе зацікаўлена знайсьці рашэньне як мага хутчэй.
А калі гэтага не адбудзецца, то Беларусь рызыкуе застацца сам-насам з Масквой без гатовай слушнай пазыцыі».