Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў адказаў Лукашэнку


Дзьмітрый Мядзьведзеў
Дзьмітрый Мядзьведзеў

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў накіраваў кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку ліст, у якім выклаў сваю пазыцыю адносна ўмоваў паставак расейскай нафты ў Беларусь.

Карэспандэнт «Свабоды» даведаўся пра гэта ў прэсавай службе Крамля. Ліст быў адасланы яшчэ 17 студзеня.

Ліст расейскага прэзыдэнта — адказ на аналягічны ліст Лукашэнкі ад 13 студзеня. У ім Лукашэнка нагадваў, што падчас сустрэчы 10 сьнежня мінулага году кіраўнік Беларусі дамовіўся з расейскім прэзыдэнтам, што цягам двух-трох першых месяцаў гэтага году нафта будзе паступаць у Беларусь бязмытна, а за гэты часы бакі ўзгодняць новыя ўмовы. Аднак, маўляў, потым расейскі бок скасаваў гэтыя дамоўленасьці і выставіў умовы, непрымальныя для Беларусі.

Зьмест адказу Мядзьведзева ў прэсавай службе Крамля пакуль не паведамляюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG