Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ёлка са сьцягам як сымбаль Віцебску


Сяргей Каваленка распавядае пра сваю акцыю
Сяргей Каваленка распавядае пра сваю акцыю

Віцебскія актывісты лічаць, што сям’ю сябра КХП БНФ Сяргея Каваленкі, які вывесіў на галоўнай гарадзкой ёлцы бел-чырвона-белы сьцяг, трэба падтрымліваць і надалей. Бо наперадзе сьледзтва і суд па крымінальнай справе.

Сяргей Каваленка, якога ўвечары 12-га студзеня нечакана адпусьцілі са сьледчага ізалятара пад падпіску аб нявыезьдзе, сустрэўся са сваімі паплечнікамі, якія зьбіралі грошы, каб падтрымаць ягоную сям’ю, а таксама спрабавалі прыцягнуць як мага большую ўвагу грамадзкасьці да гэтай справы.

Алена Каваленка, жонка Сяргея.
Найперш, на просьбу ўсіх прысутных, Сяргей Каваленка падрабязна распавёў пра тое, як вывешваў сьцяг 7-га студзеня і як быў затрыманы міліцыянтамі. Ён распавёў таксама, што падчас затрыманьня супрацоўнікі міліцыі яго зьбівалі. Аднак актывіст кажа, што скаргаў на гэта падаваць ня будзе — бо ўсё дараваў сваім крыўдзіцелям.

Паслухаўшы Сяргея, актывісты пачалі раіцца, якім чынам яму можна дапамагчы ў бліжэйшы час — пакуль ён на волі, але пад сьледзтвам. Паводле Паўла Севярынца, пляны аргкамітэту ў падтрымку Сяргея Каваленкі наступныя:

«Безумоўна, аргкамітэт будзе працаваць, нягледзячы на тое, што Сяргея Каваленку вызвалілі. Наперадзе суд, таму падтрымка і яму, і ягонай сям’і неабходная. І ў юрыдычным сэнсе, і праваабарончая падтрымка. Трэба працягваць кампанію салідарнасьці, а таксама працягваць інфармаваць міжнародныя структуры, бо, падаецца, у першую чаргу ад пазыцыі Эўропы будзе залежаць вынік крымінальнай справы Сяргея Каваленкі».

Кастусь Смолікаў распавядае пра ператрус у Сяргея Серабро
Павал Севярынец распавёў, што ёсьць намер зрабіць выяву ёлкі зь бел-чырвона-белым сьцягам на вершаліне своеасаблівым сымбалем Віцебску — вырабіць значыкі, паштоўкі і, можа, нават майкі з гэтай выявай. І распаўсюджваць іх у горадзе.

Сам Сяргей Каваленка кажа, што праца аргкамітэту, створанага дзеля ягонай падтрымкі, насамрэч патрэбная і вартая:

«За любую падтрымку — заўсёды дзякуй. Любая падтрымка, якая будзе, — няхай яна будзе!»

На мінулай сустрэчы аргкамітэту гаварылі ня толькі пра Сяргея Каваленку: кіраўнік абласной суполкі партыі БНФ Кастусь Смолікаў распавёў, як назіраў за ператрусам у віцебскага незалежнага журналіста Сяргея Серабро.

Сяргей Серабро
Сяргей Серабро падчас ператрусу быў на працы — супрацоўнікі міліцыі яму пра гэта нават не паведамілі. Адно што, распавёў Сяргей Серабро, яму патэлефанавала нейкая спадарыня, назвалася сьледчай па справе Каваленкі ды прапанавала сустрэцца. Сяргей Серабро сказаў, што бяз позвы нікуды ня пойдзе. Цяпер ён не выключае, што на допыт яго ўсё-ткі выклічуць.

Як мяркуе журналіст, цікаўнасьць да яго зьвязаная з тым, што яму ўдалося сфатаграфаваць бел-чырвона-белы сьцяг на гарадзкой ёлцы, узьняты Сяргеем Каваленкам, і гэтыя фатаздымкі шырока разышліся па інтэрнэце.

Пасьля ператрусу ў Сяргея Серабро міліцыянты забралі фотаапарат і два сыстэмныя блёкі кампутараў — так што цяпер у яго вялікія праблемы з рэдагаваньнем сайту «Народныя Навіны Віцебску», якім ён займаецца.

Сяргей Серабро пра ператрус і яго наступствы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:51 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG