Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваленая бальшыня прагнозных паказьнікаў за 2009 год


Па выніках 2009 году ня выканана бальшыня прагнозных паказьнікаў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Аб’ём валавага ўнутранага прадукту склаў 100,2% да 2008 году. Плянам прадугледжваўся прырост на 10-12%. Для параўнаньня: у 2008 годзе прырост беларускага ВУП склаў 10,2%. Тэмпы росту эканомікі скараціліся за год у 51 раз.

Аб’ём прамысловай вытворчасьці ў 2009 годзе скараціўся на 2,8% (прагназаваўся рост на 10-12%). У 2008 годзе быў рост на 11,5%.

Аб’ём інвэстыцыяў у асноўны капітал павялічыўся на 8,6% (прагноз 23-25%, у 2008 годзе — 23,5%). Скараціліся на 4,9% перавозкі грузаў. На 2,5% менш за плян уведзена жытла. Колькасьць беспрацоўных павялічылася за год на 8,1% і склала на 1 студзеня 2010 году 40,3 тысячы (у 2008-м скарацілася на 15,4%).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG