Ацэньваючы пяцігадовы пэрыяд знаходжаньня на чале ўкраінскай дзяржавы, Юшчанка, у прыватнасьці, сказаў:
“Я як прэзыдэнт ніколі не пахілю галавы і ніколі не скажу, што я за гэтыя 5 гадоў нешта прайграў. Я прынёс нацыі тое, што яна патрабуе. Умее яна гэта чытаць – гэта яе ўратаваньне. Ня ўмее – значыць, нам трэба пахадзіць зь Януковічамі і Цімашэнкамі пад крамлёўскім праектам, як хадзілі пад Кучмам, яшчэ 15 – 20 гадоў. Гэта таксама плата”.
Паводле Юшчанкі, сёньня Ўкраіна стаіць перад вельмі простым тэстам:
“Ёсьць небясьпека аўтарытарызму, таму што ў нас ёсьць два лідэры – Цімашэнка і Януковіч. Яны прадстаўляюць найлепшы маскоўскі праект, які забірае свабоду, дэмакратыю, украінства. А ўсё астатняе не цікавіць ужо. Усё астатняе – гэта ўжо ня тое, што будзе тварыць дзяржаву і нацыю... Сёньня тэст вельмі просты: ці выйграе пракрамлёўская палітыка, ці выйграе праэўрапейская палітыка”.
“Адзіная палітыка, якая дае Ўкраіне будучыню, – лічыць Віктар Юшчанка, – гэта палітыка эўраінтэграцыі”:
“Відавочна, што такая Ўкраіна, якая сёньня ёсьць, мала прываблівае Эўразьвяз. Але гэта не праблема Эўразьвязу, гэта нашая праблема. Будзем мець прэм’ер-міністра, які ня здатны праводзіць рэформы, гэта яшчэ больш будзе праблемаю... Апрача прэм’ера, гэтых рэформаў ніхто ня зробіць, але мы жывем у безрэформ’і, мы маем на сёньня найбольшы крызіс. Не таму, што гэта праблема эўрапейскага ці ўсясьветнага крызісу. Крызіс знаходзіцца на вуліцы Грушэўскага, на 7-м паверсе, гэта рабочы кабінэт прэм’ер-міністра”.
Адказваючы на пытаньне аб сваёй асабістай адказнасьці за сёньняшнюю сытуацыю ва Ўкраіне, Юшчанка чарговы раз крытычна ацаніў праведзеную ў дзяржаве ў 2004 годзе палітычную рэформу і цяперашнія дзеяньні прэм’еркі Юліі Цімашэнкі:
“Трэба не забывацца: з краіны прэзыдэнцкага ладу Ўкраіна стала краінаю прэм’ерскага, парлямэнцкага ладу. Гэта прынесла вялікую штучнасьць, безадказнасьць працэсу, мы стварылі вобраз дыктатара ў асобе прэм’ер-міністра, чалавека, які можа рабіць што заўгодна, якіможа прыводзіць краіну да безьбюджэтнасьці, мы можам жыць у касьмічных запазычаньнях...”
Паводле сацыялягічных апытаньняў, найбольшыя шанцы на перамогу на выбарах ва Ўкраіне маюць двое – лідэр апазыцыі, былы прэм’ер, кіраўнік Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч і дзейны прэм’ер-міністар, лідэрка блёку свайго імя Юлія Цімашэнка.
Практычна на працягу ўсёй кампаніі Януковіч апярэджваў Цімашэнку, паводле студзеньскага апытаньня фонду “Дэмакратычныя ініцыятывы” за былога прэм’ера гатовыя прагаласаваць прыблізна траціна выбаршчыкаў, за дзейнага прэм’ера – крыху болей за 19%. Ад іх істотна адстае “другая ліга кандыдатаў” – былы міністар эканомікі, мільярдэр Сяргей Цігіпка (9%), былы сьпікер парлямэнту 35-гадовы Арсеній Яцанюк (6%), дзейны прэзыдэнт Віктар Юшчанка (каля 4%) і лідэр кампартыі Пятро Сіманенка (каля 3%).
“Я як прэзыдэнт ніколі не пахілю галавы і ніколі не скажу, што я за гэтыя 5 гадоў нешта прайграў. Я прынёс нацыі тое, што яна патрабуе. Умее яна гэта чытаць – гэта яе ўратаваньне. Ня ўмее – значыць, нам трэба пахадзіць зь Януковічамі і Цімашэнкамі пад крамлёўскім праектам, як хадзілі пад Кучмам, яшчэ 15 – 20 гадоў. Гэта таксама плата”.
Паводле Юшчанкі, сёньня Ўкраіна стаіць перад вельмі простым тэстам:
Ёсьць небясьпека аўтарытарызму, таму што ў нас ёсьць два лідэры – Цімашэнка і Януковіч. Яны прадстаўляюць найлепшы маскоўскі праект, які забірае свабоду, дэмакратыю, украінства
“Адзіная палітыка, якая дае Ўкраіне будучыню, – лічыць Віктар Юшчанка, – гэта палітыка эўраінтэграцыі”:
“Відавочна, што такая Ўкраіна, якая сёньня ёсьць, мала прываблівае Эўразьвяз. Але гэта не праблема Эўразьвязу, гэта нашая праблема. Будзем мець прэм’ер-міністра, які ня здатны праводзіць рэформы, гэта яшчэ больш будзе праблемаю... Апрача прэм’ера, гэтых рэформаў ніхто ня зробіць, але мы жывем у безрэформ’і, мы маем на сёньня найбольшы крызіс. Не таму, што гэта праблема эўрапейскага ці ўсясьветнага крызісу. Крызіс знаходзіцца на вуліцы Грушэўскага, на 7-м паверсе, гэта рабочы кабінэт прэм’ер-міністра”.
Адказваючы на пытаньне аб сваёй асабістай адказнасьці за сёньняшнюю сытуацыю ва Ўкраіне, Юшчанка чарговы раз крытычна ацаніў праведзеную ў дзяржаве ў 2004 годзе палітычную рэформу і цяперашнія дзеяньні прэм’еркі Юліі Цімашэнкі:
“Трэба не забывацца: з краіны прэзыдэнцкага ладу Ўкраіна стала краінаю прэм’ерскага, парлямэнцкага ладу. Гэта прынесла вялікую штучнасьць, безадказнасьць працэсу, мы стварылі вобраз дыктатара ў асобе прэм’ер-міністра, чалавека, які можа рабіць што заўгодна, які
Крызіс знаходзіцца на вуліцы Грушэўскага, на 7-м паверсе, гэта рабочы кабінэт прэм’ер-міністра