У прэсавай службе беларускага ўраду не паведамілі, ці пачаліся перамовы.Там не выключаюць, што сёньня можа быць падпісана адмысловае пагадненьне аб пастаўках нафты ў Беларусь.
Беларуская дэлегацыя, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі шэрагу профільных беларускіх міністэрстваў і ведамстваў, надзелена ўсімі неабходнымі паўнамоцтвамі для правядзеньня перамоваў і падпісаньня адпаведных дакумэнтаў. Пры гэтым пазыцыя беларускага боку па-ранейшаму грунтуецца на неабходнасьці дасягненьня ўзаемапрымальных дамоўленасьцяў у рамках дзейнай прававой базы беларуска-расейскіх стасункаў.
Першы раўнд перамоваў 30—31 сьнежня мінулага году з удзелам Уладзімера Сямашкі не прывёў да падпісаньня дакумэнтаў. Як паведаміла прэс-служба расейскага ўраду, Расея зрабіла ўсё магчымае дзеля падпісаньня дамовы да 1 студзеня аб умовах пастаўкі нафты ў Беларусь. Беларускаму боку былі перададзеныя праекты адпаведных дакумэнтаў. Ад 10 па 31 сьнежня вяліся перамовы ў штодзённым рэжыме. Аднак з афіцыйным Менскам не ўдалося дамовіцца, дакумэнты не былі падпісаныя. Расейскі бок заявіў, што ад 1 студзеня будзе браць мыта ў поўным аб’ёме на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь. Хаця расейскі ўрад гатовы да бязмытных паставак нафты для ўнутранага спажываньня Беларусі пры наяўнасьці дакумэнтаў, якія ствараюць прававыя падставы для гэтага.
Беларусі бок настойваў на бязмытных пастаўках усёй расейскай нафты. Паводле прэс-службы беларускага ўраду, падчас перамоваў 30–31 сьнежня ў Маскве на беларускую дэлегацыю ўчыняўся беспрэцэдэнтны ціск, што зьяўляецца «абсалютна неабгрунтаваным і недапушчальным». Маўляў, беларускаму боку было прапанавана парушыць базавую дамову пра стварэньне адзінай мытнай тэрыторыі і Мытны саюз.
Аднак абодва бакі выказалі гатоўнасьць да працягу перамоваў, якія далей ішлі «на дыстанцыі».
3 студзеня адбылася тэлефонная размова паміж Уладзімерам Сямашкам і Ігарам Сечыным.
4 студзеня падчас сустрэчы расейскага прэм’ера Ўлдаўімера Пуціна зь віцэ-прэм’ерам Ігарам Сечыным, стэнаграму якой зьмясьціў сайт расейскага ўраду, спадар Пуцін заявіў, што пытаньні паставак нафты і газу пакуль вынесеныя за рамкі пагадненьня аб Мытным саюзе. Плянуецца да 1 ліпеня падпісаць тут адмысловыя пагадненьні. Але ад 1 студзеня пастаўкі нафты ў Беларусь неабходна юрыдычна ўрэгуляваць. Дагэтуль існаваў ільготны парадак пастаўкі нафты ў Беларусь. Паводле расейскага прэм’ера, рабілася зьніжка больш як на 36% ад мыта. Паводле Ігара Сечына, «паніжальныя каэфіцыенты мелі пэўны тэрмін дзеяньня, які скончыўся ад 1-га студзеня. Аднак «з улікам эксклюзіўнага стаўленьня да беларускіх партнэраў падчас Вышэйшага дзяржсавету ў Маскве расейскім бокам была зроблена прапанова аб працягу льготных паставак у кірунку Беларусі ў аб’ёмах, неабходных для ўнутранага спажываньня. Балянс гэтых аб’ёмаў цяпер абмяркоўваецца міністэрствамі энэргетыкі Беларусі і Расеі. Мы зыходзім з таго, што гэта прыкладна да 6 мільёнаў тон нафты бязмытна. Расейскі бок па гэтым пытаньні перадаў прапановы беларускім партнэрам».
Паводле Ігара Сечына, пакуль дамовы не падпісаныя, хаця ўсе дакумэнты перададзеныя беларускаму боку. Аднак адсутнасьць дамоўленасьцяў не павінна ўплываць на пастаўкі нафты спажыўцам. Працягваецца бесьперашкодны транзыт заходнеэўрапейскім спажыўцам, а таксама пачаліся адгрузкі на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы. Уладзімер Пуцін даручыў працягнуць перамовы і выказаў спадзяваньне, што дамоўленасьці будуць дасягнутыя ў найбліжэйшы час.
5 студзеня ў Маскву накіравалася беларуская дэлегацыя ў складзе кіраўніка канцэрну «Белнафтахім» Валерыя Казакевіча і намесьніка міністра эканомікі Анатоля Філонава. Яны накіраваліся ў Маскву для канчатковага ўзгадненьня пратаколу аб унясеньні зьмяненьняў у міжурадавае пагадненьне ад 12 студзеня 2007 году. Беларускі бок накіраваў адмысловыя пісьмовыя прапановы расейскаму боку. У выпадку ўзгадненьня экспэртамі канчатковага варыянту гэтага дакумэнту, 6-га студзеня ў Маскву гатовы быў накіравацца Ўладзімер Сямашка для падпісаньня гэтага дакумэнту.
6 студзеня ў Маскве ў выніку працы экспэртаў пазыцыі бакоў былі максымальна набліжаныя і расейскія ўдзельнікі перамоваў узялі тайм-аўт для дакладу кіраўніцтву ўраду Расеі. Пасьля гэтага яны фактычна адмовіліся ад усіх дасягнутых дамоўленасьцяў і вярнуліся на пазыцыі пачатку году.
Аднак 7 студзеня беларуская дэлегацыя ў складзе намесьніка міністра эканомікі Анатоля Філонава і кіраўніка канцэрну «Белнафтахім» Валера Казакевіча вярнулася ў Менск для кансультацый, дакумэнты не былі падпісаныя. Паводле афіцыйных крыніцаў, бакам не ўдалося істотна зблізіць пазыцыі. Хаця падчас перамоваў прадстаўнікі афіцыйнага Менску прапаноўвалі аргумэнтаваныя кампрамісныя варыянты па ўсіх пунктах. Маўляў, расейскі бок, відавочна, ня быў гатовы прыняць нейкія прынцыповыя рашэньні і кіраваўся выключна раней атрыманымі ўказаньнямі.
Раней расейскі бок заяўляў, што ў выпадку непадпісаньня пагадненьня ад 1 студзеня Беларусі давядзецца аплочваць 100% мыта пры пастаўках расейскай нафты. Афіцыйны Менск настойвае на падаўжэньні льготнага рэжыму.
Пасьля няўдалых перамоваў расейскі бок заявіў пра вяртаньне на перамоўныя пазыцыі пачатку году.