Заплянавалі ёй зарабіць за 2009 год 28 мільярдаў, а на паверку атрымалася толькі 22 мільярды. Такія лічбы агучыла на паседжаньні гарвыканкаму начальніца гарадзкой фінансавай управы Алена Радчанка.
З прычыны недабору сродкаў пад крытыку патрапілі культурныя й спартова-турыстычныя ўстановы. У прыватнасьці, згадвалася, што гомельскі філіял Веткаўскага музэю наведвае ў сярэднім 1 чалавек на дзень.
Не выручае пакуль арганізатараў турызму й пярліна гораду — палацава-паркавы ансамбль, куды ўкладзена багата сродкаў. І, відаць таму, што асноўная стаўка ў турыстычным бізнэсе зроблена менавіта на гэтую пярліну — выбітную, але адзіную.