Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штраф за “расстрэльныя” крыжы – 70 тысяч рублёў


Кастусь Смолікаў
Кастусь Смолікаў

Судзьдзя Віцебскага райсуду Тацяна Дзегцярова прысудзіла старшыні абласной суполкі Партыі БНФ Кастусю Смолікаву штраф за ўсталяваньне крыжоў на месцы расстрэлаў ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Факт усталяваньня пяці драўляных крыжоў у лесе каля вёскі Паляі Віцебскага раёну суд прызнаў адміністрацыйным парушэньнем і спаслаўся на адпаведную пастанову Савета Міністраў, якая рэглямэнтуе парадак усталяваньня помнікаў і манумэнтаў.

Кастусь Смолікаў кажа, што будзе абскарджваць судовае рашэньне. Гэтымі днямі віцебскія актывісты зьбіраюцца адаслаць у Міністэрства зварот, каб месца масавых рэпрэсій паміж вёскамі Паляі і Вароны недалёка ад аўтатрасы Р21 Віцебск – Лёзна было прызнана гістарычна-культурнай каштоўнасьцю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG