Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плата за транзыт нафты па тэрыторыі Беларусі з 1 студзеня павялічваецца


Ад 1 студзеня 2010 году тарыф на транзыт расейскай нафты па тэрыторыі Беларусі павышаецца на 4,4% і складзе $1,42 за тону нафтапрадуктаў, перамешчаных на 100 кілямэтраў.


Адпаведную пастанову прыняло Міністэрства эканомікі Беларусі. У паведамленьні агенцтва БЕЛТА аб гэтым рашэньні гаворыцца, што пастанова Мінэканомікі прынятая ў адпаведнасьці зь беларуска-расейскім міжурадавым пагадненьнем аб узаемадзеяньні пры эксплюатацыі магістральных нафтапрааводаў на тэрыторыі Беларусі ад 8 чэрвеня 2004 году.

Папярэдні раз тарыфы ў Беларусі падвышаліся ад 1 студзеня 2009 году – у паўтара раза да $1,36 за тону на 100 кілямэтраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG