Тацяна Шапуцька: «Раней мною было пададзена хадайніцтва рэктару пра аднаўленьне мяне на вучобе разам з копіямі прыкладна 400 подпісаў студэнтаў БДУ пад зваротам у маю падтрымку. Некаторыя імёны і прозьвішчы студэнтаў, што пад ціскам былі вымушаны адклікаць подпісы, наўпрост перакрэсьлены — няхай спадар Абламейка пабачыць вынік працы адміністрацыі юрыдычнага факультэту й студэнцкага інтэрнату».
Прэсавую сакратарку «Маладога фронту» Тацяну Шапуцьку адлічылі зь юрыдычнага факультэту БДУ пасьля таго, як яна ўзяла ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасьці «Ўсходняе Партнэрства», нагадвае прэсавая служба «Маладога фронту».