Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сідорскі—Мацьвіенка: таваразварот упаў


Валянціна Мацьвіенка і Сяргей Сідорскі падча падыходу да прэсы пасьля перамоваў.
Валянціна Мацьвіенка і Сяргей Сідорскі падча падыходу да прэсы пасьля перамоваў.

Сёньня з рабочым візытам у Менску пабывала губэрнатар Санкт-Пецярбурга Валянціна Мацьвіенка. Яна правяла перамовы з прэм’ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім. Таксама бакі падпісалі пратакол трэцяга пасяджэньня рады дзелавога супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Санкт-Пецярбургам.

Апошнім часам перамовы паміж прадстаўнікамі Беларусі і Расеі значна зацягваюцца. І сёньня сустрэчы ў Нацыянальнай бібліятэцы з удзелам Валянціны Мацьвіенкі і Сяргея Сідорскага зацягнуліся амаль на паўтары гадзіны. Падчас падыходу да прэсы Мацьвіенка і Сідорскі абмежаваліся заявамі. Адносна гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Сяргей Сідорскі сказаў:

«Ва ўмовах фінансава-эканамічнага крызісу мы, безумоўна, значна страцілі ў таваразвароце з Санкт-Пецярбургам. А Санкт-Пецярбург займаў адно зь вядучых месцаў у таваразвароце. Мы абмяркоўвалі канкрэтныя высокатэхналягічныя, інавацыйныя, навукаёмістыя праекты, якія заклалі ў аснову наступнага году. Праграмы будуць унесены ў лютым наступнага году для зацьвярджэньня саюзнаму ўраду».

Паводле Сяргея Сідорскага, ёсьць усё неабходнае для аднаўленьня таваразвароту на ўзроўні 2008 году. Ён падзякаваў Валянціне Мацьвіенцы за тое, што Беларусі выдзелена больш за 50 пляцовак для разьмяшчэньня гандлёвых цэнтраў. Аналягічную прапанову афіцыйны Менск зрабіў ураду Санкт-Пецярбурга.

Валянціна Мацьвіенка выказала спадзяваньне, што зьніжэньне таваразвароту — гэта часовая сытуацыя.

«Бізнэсу ня трэба ўказваць, яго ня трэба вучыць. Ён сам знойдзе ўзаемавыгадныя кірункі супрацоўніцтва, калі ён бачыць палітычную падтрымку, калі ён бачыць падтрымку на ўзроўні кіраўніцтва дзяржаў, рэгіёнаў. Бізнэс упэўнена ідзе нават іншы раз на рызыку, разумеючы, што будзе такая падтрымка. Сёньня і зь беларускага боку прадуманы, і мы са свайго боку падтрымаем пытаньні фінансавай падтрымкі для рэалізацыі сумесных праектаў».

У студзені-кастрычніку таваразварот паміж Беларусьсю і Санкт-Пецярбургам склаў каля 802 мільёнаў даляраў і скараціўся ў 1,8 раза параўнальна з аналягічным пэрыядам мінулага году. Экспарт Беларусі склаў каля 466 мільёнаў даляраў і зьменшыўся ў 1,6 раза.

В.Мацьвіенка і С.Сідорскі пасьля падпісаньня чарговай паперы (З шмапанскім)

Валянціна Мацьвіенка і Сяргей Сідорскі пасьля падпісаньня чарговага дакумэнту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG