Што адбываецца зь беларускай вёскай? Ці ня здарыцца так, што празь некалькі дзесяцігодзьдзяў амаль усё насельніцтва краіны будзе жыць у гарадах, а колішнія ўрадлівыя нівы зарастуць хмызьняком і лесам?
Гэта праблема даўно хвалюе нашага актыўнага слухача і аўтара Кастуся Сырэля з Ушачаў, што на Віцебшчыне. Спадар Кастусь пачынае свой допіс з трох лічбаў, якія сьведчаць пра імклівае выміраньне Ўшаччыны. Насельніцтва раёна на сёньня складае 15 800 чалавек. Дзесяць год таму людзей было на 3000 чалавек болей. Для параўнаньня: у 1970-м годзе ў раёне жылі каля 30 000 чалавек. Разважаючы наконт гэтай зьявы, Кастусь Сырэль піша:
“Няма сумневу, што мы маем справу зь лякальнай дэмаграфічнай катастрофай. Калі і далей пойдзе так, то наш раён у бліжэйшай будучыні проста перастане існаваць.
За сухімі і нежывымі лічбамі статыстыкі хаваюцца сотні і тысячы маленькіх чалавечых трагедый, пра якія, як камсамолец на допыце, маўчыць улада. Такое ўражаньне, што яна ня ведае, як у раёне адна за адной ліквідуюцца фэрмы — часта адзінае месца працы жыхароў бліжэйшых вёсачак. Яна ня ведае, што ў раёне адна за адной зачыняюцца сельскія школы, а ў тых, якія яшчэ не зачыніліся, па 4—5 вучняў у клясе. Пра сельскія клюбы і бібліятэкі і казаць няма чаго. Улада ў раённай газэце зьдзіўляецца: як гэта ў вясковай краме штодзённа прадаецца 500 бутэлек так званага “віна”, у той час як насельніцтва, якое абслугоўвае крама, складае каля 200 чалавек, улучаючы немаўлят і нямоглых старых. Моладзь, якая яшчэ не пасьпела сьпіцца, імкнецца зьехаць куды заўгодна — у Полацак, Наваполацак, Віцебск, Менск, бо ў нашым раёне ўладкавацца на прыстойную працу амаль немагчыма. Ушацкія дзяўчаты ахвотна выходзяць замуж за хлопцаў з названых ды неназваных гарадоў.
На сяле справы зусім дрэнь. Там, акрамя нешматлікіх настаўнікаў са стажам і катэгорыяй, больш ці менш прыстойны заробак маюць хіба толькі работнікі ЖКГ (пэрсанал некалькіх сельскіх кацельняў), сельсаветаў ды лясьніцтваў. Такія на сяле раўнуюцца з Ротшыльдамі, Морганамі ці Ракфэлерамі. Хто ж працуе ў сельскай гаспадарцы… нават ня варта пісаць пра іх заробкі, бо яны добра вядомыя слухачам Радыё Свабода. І адкуль ім узяцца, тым заробкам? Нядаўна пачуў такое: на адной з фэрмаў два дні не кармілі кароў, таму што… не было саляркі заправіць трактар, каб прывезьці рагулям корм. Часта зь лепельскага малаказаводу вяртаюць малако з-за высокага ўтрыманьня антыбіётыкаў (усім вядома пра малочныя войны і высокія патрабаваньні да якасьці малака). Што тычыцца высокіх ураджаяў збожжа, то насамрэч у большасьці зернясховішчаў і мыш павесіцца”.
Далей у сваім лісьце на тэму сёньняшняй вясковай рэчаіснасьці Кастусь Сырэль піша пра тое, наколькі плённыя спробы ўлады ажывіць калгасы. Яшчэ адна цытата:
“Не магу не ўзгадаць пра так званыя “прэзідэнцкія” домікі. Многія зь іх так і засталіся незаселенымі. Некаторыя ўжо разрабаваныя: садраны шыфэр з дахаў, скрадзеныя вокны і падлога, аблуплены сайдынг са сьцен.
Бадзёрыя рэпартажы, якія можна ўбачыць на дзяржаўных тэлеканалах ці прачытаць у дзяржаўных газэтах, няхай застаюцца на сумленьні іх аўтараў і прэзыдэнта. Сталічным наіўным бабулькам, якія думаюць, што па ўсёй краіне ўсё так прыгожа, скажу — вам паказваюць пацёмкінскія вёскі. Гучныя прэзыдэнцкія праграмы адраджэньня сяла, разьвіцьця малых гарадоў з трэскам правальваюцца. І нядаўнія словы прэзыдэнта пра тое, што неабходна абмежаваць міграцыю насельніцтва ў сталіцу — неабвержны доказ гэтага. Рыгоравіч гэтым абмежаваньнем фактычна прызнаў, што зрабіць прывабным жыцьцё ў правінцыі ён ня здольны. Так, нешта жыхары сталіцы не імкнуцца ў наш раён. Я маю на ўвазе, што не імкнуцца на сталае жыхарства. А вось бізнэс на паміраючай вёсцы робяць нядрэнны. Як? Ды вельмі проста: за бясцэнак скупляюць у самых маляўнічых месцах, на берагах азёр, пакінутыя дамы (нават папялішчы!), а потым перапрадаюць іх на лецішчы ў дзясяткі і сотні разоў даражэй — зноў жа жыхарам сталіцы, толькі не такім спрытным. Але толку ад гэтага “бізнэсу” для паміраючай Ушаччыны, як вы разумееце, ніякага: грошыкі ж круцяцца ў сталіцы!” .
Працэс урбанізацыі на працягу апошняга стагодзьдзя перажылі амаль усе эўрапейскія краіны. З аднаго боку, ён заканамерны. Магутная тэхніка і новыя тэхналёгіі выціснулі зь вёскі, зрабілі лішнімі мільёны колішніх земляробаў, продкі якіх сотні гадоў хадзілі за конным плугам. Іншая рэч, што ў Заходняй Эўропе зямля ніколі не заставалася без гаспадара, уласьніка. Таму і сёньня там рэдка можна ўбачыць кінутыя неапрацаваныя палеткі, якія б зарасталі быльнягом. У Беларусі перасяленьне ў гарады адбывалася і адбываецца на тле калгаснай рэчаіснасьці, калі зямлю ў людзей адабралі і вяртаць нашчадкам “раскулачаных” і гвалтоўна загнаных у калгасы не зьбіраюцца. Таму і карціну, апісаную спадаром Кастусём, можна ўбачыць ня толькі на Ўшаччыне, але і амаль у кожным беларускім раёне, аддаленым ад буйных гарадоў.
Аўтар наступнага ліста — Алесь Цадко з Маладэчна — задае пытаньне: “На што падобен цяперашні палітычны рэжым у Беларусі?” І сам жа на яго адказвае наступным чынам:
“Можна параўнаць тое, што ў нас адбываецца, з палатай у псыхіятрычным шпіталі,— піша слухач.— Можна — з куратнікам, дзе птушкі, якія сядзяць на верхніх жэрдках, з пагардай глядзяць на тых, што зьнізу. Аднак найбольшае падабенства створаная ў нас сыстэма мае, на мой погляд, з савецкім ГУЛАГам. Тут і паханы, і блатныя, і злодзеі ў законе, і “шасьцёркі”, і стукачы, і вертухаі. А над імі — турэмная адміністрацыя. Укараніўся ў паўсядзённы ўжытак і жаргон гэтага крымінальнага сьвету.
Усе астатнія — зэкі-рабы, якія гарбацяцца на крымінальную “эліту”. Сярод зэкаў асобна выдзяляюцца небясьпечныя для рэжыму “палітычныя”, паколькі нясуць яму пагібельныя (як паказала гарбачоўская перабудова) ідэі дэмакратыі.
Вось з такім рэжымам з падачы пэўнай часткі беларускай апазыцыі пачаў любоўную інтрыгу быццам бы дэмакратычны Эўразьвяз”.
Многія ў Беларусі гэтак жа, як і вы, спадар Цадко, крытыкуюць кіраўніцтва Эўразьвязу за спробы наладзіць дыялёг з афіцыйным Менскам, змусіць беларускія ўлады да дэмакратызацыі з дапамогай фінансавай і эканамічнай падтрымкі. Відавочна, для такой крытыкі ёсьць падставы: абяцаная беларускім рэжымам “лібэралізацыя” ў многіх выпадках ёсьць толькі дэкаратыўнай падфарбоўкай аднаго і таго ж фасаду, імітацыяй дэмакратычных зьменаў. Ня варта, аднак, забываць, што на працягу мінулых пятнаццаці гадоў Захад ужываў адносна аўтарытарнага менскага рэжыму значна больш жорсткую тактыку, абмяжоўваў зь ім кантакты, адмаўляў у фінансавай дапамозе. Але ці прынесла значны плён тая тактыка?
Наш слухач з Рагачова Віктар Баранаў разважае пра тое, які прэзыдэнт патрэбен Беларусі. У сваім лісьце на “Свабоду” спадар Віктар піша:
“Прэзыдэнт павінен быць інтэлігентным і дыпляматычным. А калі штосьці не атрымліваецца, абавязаны прызнаваць памылкі, браць адказнасьць на сябе, а не шукаць “стрэлачнікаў”.
Лукашэнка абяцае, што наступныя выбары будуць справядлівымі і сумленнымі. Я сумняюся, што ўлада дапусьціць такія выбары. Дасьведчаныя палітыкі разумеюць гэта, таму нават ня будуць вылучацца кандыдатамі і марнаваць час ды сілы на бескарысны занятак.
Мы ж памятаем, як гэта адбывалася падчас мінулых кампаній. Усім, каго пусьцілі ў кандыдаты, далі двойчы па 20 хвілінаў тэлевізійнага часу — на тым усё і скончылася.
Колькі каштуе змаганьне з Лукашэнкам за ўладу, на сабе паспытаў Аляксандар Казулін. Крыху пахуліганіў — і атрымаў за тое цэлых пяць год турмы.
Наша дзяржаўная прапаганда — гэта зайграная да дзірак грампласьцінка. Паглядзіш расейскае тэлебачаньне — там і дыскусіі, і палеміка з уладай, і выступы гісторыкаў і аналітыкаў. Мядзьведзеў і Пуцін ня кідаюцца ад гэтага ў гістэрыку. Расейскі прэзыдэнт мае свой сайт, кожны ахвотны можа выказаць на ім сваю заўвагу, пажаданьне.
А нашы дзяржаўныя тэлеканалы і сайты — гэта нейкае замшэлае балота. З раніцы да вечара пяюць пра тое, якое ў нас шчасьлівае жыцьцё і якім яно стане яшчэ шчасьлівейшым, калі ўлада застанецца нязьменнай”.
Дзяржаўныя расейскія тэлеканалы таксама ня варта ідэалізаваць, спадар Віктар. Апазыцыянэры, праваабаронцы, ня згодныя з палітыкай Крамля бізнэсоўцы і там рэдка дапускаюцца да дзяржаўнага тэлеэфіру. Хоць, калі параўноўваць зь беларускімі мэдыямі, дык расейскія, сапраўды, выглядаюць асяродкам разьняволенасьці ды вальнадумства.
На заканчэньне — кароткі ліст-падзяка ад Тамары Маханёк зь Менску. Слухачка піша:
“Выпуск кніг сэрыі “Бібліятэка свабоды” — вельмі карысная справа. У мяне ўжо ёсьць некалькі — чытаю іх і перачытваю.
А яшчэ хачу падзякаваць за вашы цудоўныя перадачы. Чакаю іх кожны дзень. Вы апэратыўна знаёміце нас з усімі падзеямі, распавядаеце, якія працэсы адбываюцца ў эканоміцы, палітыцы. Вялікую ўвагу аддаяце палітвязьням. Я дагэтуль пад уражаньнем ад радыёмаратону ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча ды іншых палітвязьняў, што гучаў на хвалях “Свабоды” мінулым летам.
Вы несяце праўду, дапамагаеце разабрацца ў нашым нялёгкім жыцьці. Дзякуй за тое, што вы ёсьць”.
Дзякуй за гэтыя добрыя шчырыя словы і вам, спадарыня Тамара. Мы таксама ўдзячныя ўсім, хто знайшоў час для ліста на “Свабоду”. З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце. Адрас ранейшы: Беларусь. Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма “Паштовая скрынка 111” выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by

як гэта ў вясковай краме штодзённа прадаецца 500 бутэлек так званага “віна”...

Тут і паханы, і блатныя, і злодзеі ў законе, і “шасьцёркі”, і стукачы, і вертухаі. А над імі — турэмная адміністрацыя ...