Міністар замежных спраў Швэцыі Карл Більт заявіў, што будзе «абсалютна непрымальна», калі выключэньне з БДУ адбылося з прычыны ўдзелу Шапуцькі ў Форуме грамадзянскай супольнасьці праграмы «Ўсходняга партнэрства».
Міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў сьцьвярджаў у Брусэлі, што дзяўчыну адлічылі за пропускі заняткаў. Ён спаслаўся на тое, што адлічвае з вучобы ня ўрад, а адміністрацыя ВНУ.
На гэта міністар МЗС Швэцыі Карл Більт паведаміў, што з адміністрацыяй БДУ зьвязваліся прадстаўнікі праваахоўных органаў. «Яны, вядома, маглі цікавіцца яе пропускамі, але звычайна гэта не ўваходзіць у іх абавязкі», — заявіў швэдзкі міністар.
Тацяна Шапуцька прыгадала: у загадзе на адлічэньне напісана, што яна парушыла статутныя правілы распарадку. Нічога пра акадэмічную запазычанасьць ці пропускі заняткаў у загадзе не згадвалася.
«Спадар Мартынаў казаў, што інфармацыю яму падалі ва ўнівэрсытэце. Але адміністрацыя ўнівэрсытэту ніякіх заўваг наконт пропускаў не рабіла, і ў фармулёўцы загаду аб адлічэньні пра іх нічога няма.
Такія выказваньні Мартынава зьвязаныя з тым, што яму трэба было хоць неяк апраўдацца перад міністрамі замежных спраў краінаў Эўразьвязу. Гэта было адзінае больш-менш нармальнае выйсьце для яго».
Тацяна паведаміла, што намесьнік дэкана казаў, што яна адлічана бяз права аднаўленьня. Дзяўчына пасьпяхова вучылася на другім курсе юрыдычнага факультэту БДУ.
«Размаўляла з намесьнікам дэкана Андрэем Шыдлоўскім, і ён мне паказвае загад на адлічэньне і кажа: „Вось вы бачыце, што тут няма такога, каб вас адлічылі з правам аднаўленьня“. Я спыталася, што гэта значыць, і ён адказаў, што мяне выключылі бяз права аднавіцца на вучобе.
Мала таго, што адлічылі, дык яшчэ бяз права аднаўленьня. У такой сытуацыі магчымыя два варыянты: або рэктар адклікае свой загад, або я буду аднаўляцца на вучобе праз суд».
Яна запэўніла, што будзе дамагацца аднаўленьня на вучобе, тым больш, што згодна са статутам, правілы якога яна нібыта парушыла, адлічэньне студэнта — гэта крайняя мера пасьля папярэджаньняў і вымоваў за сыстэматычныя пропускі і акадэмічную непасьпяховасьць.
Што ж да выказваньняў намесьніка дэкана Андрэя Шыдлоўскага наконт таго, што дэканат ня мае ніякага дачыненьня да адлічэньня Тацяны, то згодна са статутам менавіта дэканат рыхтуе дакумэнты на адлічэньне студэнта, а рэктар падпісвае загад.
Міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў сьцьвярджаў у Брусэлі, што дзяўчыну адлічылі за пропускі заняткаў. Ён спаслаўся на тое, што адлічвае з вучобы ня ўрад, а адміністрацыя ВНУ.
На гэта міністар МЗС Швэцыі Карл Більт паведаміў, што з адміністрацыяй БДУ зьвязваліся прадстаўнікі праваахоўных органаў. «Яны, вядома, маглі цікавіцца яе пропускамі, але звычайна гэта не ўваходзіць у іх абавязкі», — заявіў швэдзкі міністар.
Тацяна Шапуцька прыгадала: у загадзе на адлічэньне напісана, што яна парушыла статутныя правілы распарадку. Нічога пра акадэмічную запазычанасьць ці пропускі заняткаў у загадзе не згадвалася.
«Спадар Мартынаў казаў, што інфармацыю яму падалі ва ўнівэрсытэце. Але адміністрацыя ўнівэрсытэту ніякіх заўваг наконт пропускаў не рабіла, і ў фармулёўцы загаду аб адлічэньні пра іх нічога няма.
Такія выказваньні Мартынава зьвязаныя з тым, што яму трэба было хоць неяк апраўдацца перад міністрамі замежных спраў краінаў Эўразьвязу. Гэта было адзінае больш-менш нармальнае выйсьце для яго».
Тацяна паведаміла, што намесьнік дэкана казаў, што яна адлічана бяз права аднаўленьня. Дзяўчына пасьпяхова вучылася на другім курсе юрыдычнага факультэту БДУ.
Мала таго, што адлічылі, дык яшчэ бяз права аднаўленьня.