Ці набыў віртуальны праект рэальныя формы? Каму адпачатку было выгаднае наднацыянальнае ўтварэньне і які з бакоў атрымаў большыя дывідэнды?
Экс-міністар зьнешнеэканамічных сувязяў Міхаіл Марыніч у ацэнцы 10-гадовай гісторыі Саюзнай дзяржавы ляканічны:
“Упэўнены, што ўсё гэта — пустая прыдумка, таму што насамрэч і зьлева, і справа перасьледуюцца чыста каньюнктурныя інтарэсы, ня больш за тое. Але зьнешне як было віртуальнае ўтварэньне, так яно такім і засталося. Рэальныя мэханізмы застаюцца за кулісамі”.
Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі нагадвае: адносіны паміж Масквой і Менскам пачалі мэтадычна псавацца практычна адразу пасьля падпісаньня дамовы. Тагачасны расейскі прэзыдэнт Барыс Ельцын нечакана для ўсіх пад міленіюм сышоў у адстаўку, а новы гаспадар Крамля Ўладзімер Пуцін даў зразумець: шчодрая падтрымка ўсходняга суседа будзе перагледжаная. Па словах суразмоўцы, Беларусі ўсё ж удалося выціснуць зь віртуальнага саюзу абсалютна рэальныя грошы:
“Адносіны паміж Масквой і Менскам зьмяніліся з прыходам да ўлады Пуціна. І тым ня меней лічу гэта самым удалым праектам Лукашэнкі: 10 гадоў вадзіць за нос Маскву, хоць відавочна, што два суб’екты міжнароднага права ня могуць знаходзіцца ў адзінай дзяржаве. Але датацыі і дапамога — фінансавая, тэхнічная — Менску даваліся як нікому. Пра гэта нядаўна сказаў і сам Мядзьведзеў, нават лічба называлася — 50 мільярдаў даляраў. Расея не адмаўляецца аказваць дапамогу Лукашэнку, але ў такіх памерах, як раней, яна ажыцьцяўляцца ня будзе. Калі гэта калісьці называлася братэрскімі адносінамі, то цяпер гэта братэрскія адносіны на рынкавай аснове”.
Колішні прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Чыгір лічыць, што Беларусь спаўна скарыстала саюзны фармат адносінаў. На думку спадара Чыгіра, менавіта шматлікія прэфэрэнцыі ад Расеі спрычыніліся да зьяўленьня народжанага ў Менску стэрэатыпу пра “беларускі эканамічны цуд”:
“Найперш дывідэнды атрымала Беларусь — у выглядзе прэфэрэнцый, датацый, коштаў на нафту, на газ, адсутнасьці мытных пошлінаў на мяжы. Агульнавядома: каб была мяжа з Расеяй, нам са сваёй прадукцыяй прасунуцца туды было б значна цяжэй. Іншая справа, што ёсьць нейкія праблемы, але, як бы там ні казалі, для Беларусі саюзная дзяржава выгадная. Што да Расеі, то Менск для яе — самы блізкі саюзьнік, яны трымаюцца за Беларусь, нягледзячы на вялізныя выдаткі. Таму тут палітыка, канечне, прысутнічае. Нават ва ўмовах абвешчанага пераходу на рынкавыя адносіны відавочна, што дапамога будзе працягвацца. Яна становіцца значна меншая, але ўсё ж адчувальная. Па адных энэрганосьбітах можна меркаваць”.
Наўрад ці твары кіраўнікоў Расеі і Беларусі зіхацяць у промнях саюзнага юбілею. Градус міждзяржаўных адносінаў апошнім часам далёкі нават ад стану цёплага. Чэрвеньская “малочная вайна” ледзьве не прывяла да аднаўленьня паўнавартаснай мяжы паміж саюзьнікамі. Амаль паўгода Лукашэнка нэрваваў расейскае кіраўніцтва, адмаўляючыся падпісваць пагадненьні ў рамках АДКБ. Адразу ж узьніклі праблемы з пастаўкамі ў Расею беларускага мяса і сельгастэхнікі. Расейскі ўрад адмовіў у абяцаным стабілізацыйным крэдыце на паўмільярда даляраў. За тры тыдні да Новага году так і ня вызначаны кошт прыроднага газу для Беларусі. Больш як год Менск абяцае прызнаць незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Нарэшце, зусім нядаўна прэзыдэнты абмяняліся выпадамі ў інтэрвію журналістам іншай саюзнай краіны. Маскоўская публіцыстка Юлія Латыніна называе апошнія падзеі ланцуговай рэакцыяй, якая найлепш сьведчыць пра рэальны стан беларуска-расейскіх адносінаў:
“Думаю, што, прыкладам, жарсьці вакол Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі ўжо паступова суцішыліся. Лукашэнка вельмі прафэсійна згуляў, у яго з рукава па чар зеўзьнікаюць усё новыя карты: то АДКБ, то Мытны саюз, то яшчэ нешта. А непрызнаныя рэспублікі аўтаматычна адыходзяць на другі плян. Бо відавочна: калі два шулеры сядаюць гуляць, заўсёды выйграе самы бессаромны. І Лукашэнка сваім расейскім калегам часта дае форы: Лукашэнка свае эканамічныя інтарэсы ў гэтым сэнсе ўмеў абараняць. І ў бальшыні выпадкаў ён якраз заставаўся пры сваіх інтарэсах”.
Адзін з самых запатрабаваных у Расеі сучасных пісьменьнікаў Віктар Ерафееў падкрэсьлівае: адрозна ад досьведу інтэграцыі дзяржаваў у межах адзінай Эўропы, у выпадку зь Беларусьсю і Расеяй за аснову бяруцца зусім іншыя крытэрыі.
“Я нічога дрэннага ня бачу ў ідэі эканамічнага і культурнага саюзу дзяржаў. І мне падаецца, што Эўропа паказвае ў гэтым сэнсе вельмі добры прыклад. Іншая рэч, зь якімі гэта робіцца намерамі. Калі б Расея і Беларусь працавалі ў гэткім жа ключы, я быў бы толькі рады. Але, па-мойму, тут пануюць нейкія сумнеўныя ідэі, якія ўвасабляюцца як з аднаго, так і з другога боку. Гэта і аўтарытарныя, і імпэрскія, часта антыдэмакратычныя захады. І таму менавіта такі саюз пакідае ў мяне ўражаньне, шчыра сажу, рэтраграднае. Калі не сказаць — рэакцыйнае, ужываючы пэўную марксісцкую тэрміналёгію”.
Разам з тым, як кажа спадар Ерафееў, уладары кожнай з краінаў у межах Саюзнай дзяржавы пасьпяхова рэалізавалі свае карысьлівыя інтарэсы:
“Дзесяцігодзьдзе саюзу — гэта па сутнасьці што? Перацягваньне канату, інтарэсаў. Напэўна, Менск ад гэтага атрымаў штосьці рэальна большае. Зь іншага боку, магчыма, таксама і ў тактычным сэнсе, хоць у стратэгічным — ня вельмі. Каму ўвогуле патрэбен такі саюз? Напэўна, перадусім ён патрэбен уладам, якія дзякуючы гэтаму ўмацоўваюць сваю пазыцыю — асабістую ці імпэрскую. Расея нейкім віртуальным чынам дацягваецца да Берасьця. А Беларусь атрымлівае падтрымку краіны ў супрацьвагу нейкім іншым чалавечым і гуманным каштоўнасьцям. Таму, напэўна, тут ёсьць інтарэсы, якія ня толькі разьядноўваюць гэтыя дзьве дзяржавы, але і злучаюць”.