Савецкі суд Менску нядаўна прысудзіў сплаціць амаль 4 мільёны рублёў кампэнсацыі за маральную шкоду студэнта БНТУ Антона Л., які зьмясьціў у інтэрнэце ілжывыя зьвесткі пра лідзкага фотамастака. Пацярпеламу фатографу, каб давесьці, што ён не «пэдафіл», давялося браць даведкі ў дыспансэры, а міліцыя дапамагла знайсьці ў сеціве крыніцу, адкуль пайшоў паклёп.
Другі выпадак суду за паклёп у інтэрнэце — з Гомелю. Там 19-гадовую жыхарку прызналі вінаватай у распаўсюдзе паклёпніцкай інфармацыі на былую сяброўку: дзяўчына зьмясьціла на сайце яе фотаздымак з подпісам «Шлюшкі Гомелю» і тэлефонным нумарам. Адметна: першы суд палічыў, што інтэрнэт не зьяўляецца сродкам масавай інфармацыі, і апраўдаў абвінавачаную. Але ўмяшалася пракуратура, Вярхоўны суд адправіў справу на новы разгляд, і віна паклёпніцы была даказаная. Праўда, ад пакараньня дзяўчыну пазбавілі за даўнасьцю часу.
Першыя вядомыя выпадкі пакараньня за непраўдзівыя зьвесткі ў інтэрнэце, аднак, тычацца палітыкі. У 2007 годзе на 2 гады зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму быў асуджаны былы дэпутат Андрэй Клімаў, чый артыкул на сайце Аб’яднанай грамадзянскай партыі быў прызнаны паклёпам на Аляксандра Лукашэнку, а таксама заклікам да неканстытуцыйнай зьмены ўлады. Між тым Андрэй Клімаў дагэтуль мяркуе, што суд ня меў рацыі як па сутнасьці, гэтак і па форме: і паклёпу не было, і сеціва — ня мэдыі, дзе паводле закону магчыма распаўсюджваць інфармацыю.
«Так, сеціва ёсьць поле для высьвятленьня адносін паміж палітыкамі, паміж людзьмі, у камэрцыі гэта як сродак рэклямы, гэтак і сродак антырэклямы. Але я б параіў судам ня ставіцца да інтэрнэту гэтаксама, як да газэт ці тэлебачаньня, не разглядаць справы аб паклёпе. На маю думку, у нас інтэрнэт пакуль — як тэлефон, як сродак камунікацыі».
У генэральнай пракуратуры Беларусі мяркуюць інакш. У жніўні адтуль паведамілі, што атрымліваюць усё больш заяваў ад грамадзянаў з патрабаваньнем прыцягнуць да адказнасьці тых ці іншых асоб за паклёп у інтэрнэце. Пракуратура адмыслова нагадала, што за такія дзеяньні, паводле 188-га артыкула Крымінальнага кодэксу, пагражае да 3 гадоў зьняволеньня.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» адзначае асаблівасьць беларускай практыкі барацьбы з паклёпамі ў інтэрнэце — яна ў тым, што да адказнасьці прыцягваюць у асноўным палітычных актывістаў ды апазыцыйных журналістаў.
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч зьвяртае ўвагу на тое, што толькі ў Беларусі за паклёп могуць судзіць не па заяве пацярпелага, а з ініцыятывы пракуратуры. Прычым апека з боку дзяржавы распаўсюджваецца не на ўсіх грамадзянаў, а толькі на высокапастаўленых:
«Мы выступаем за выключэньне з крымінальнага кодэксу гэткіх артыкулаў, як абраза прэзыдэнта, паклёп на прэзыдэнта, абраза высокай службовай асобы, і таксама артыкула пра дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь. Зь ім пакуль асуджаных няма, але папярэджаньні выносіліся за публікацыі Аляксандру Мілінкевічу, Ірыне Халіп. Гэтак любое зьяўленьне ў інтэрнэце крытычнага артыкула можа кваліфікавацца ўладамі як абраза ці паклёп. Хай застаецца артыкул пра адказнасьць за зьвесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасьці. Але што да спэцыяльных артыкулаў пра пэўных асобаў, якія робяць іх вышэйшымі за іншых грамадзян, — гэта, мяркую, не адпавядае дэмакратычнаму ладу краіны».