Уявеце сабе такі сцэнар: кожны чалавек, якога вы ведаеце – кожны ваш сямейнік, сябар, калега і нават выпадковы знаёмы – атрымлівае ананімны ліст з страшнымі абвінавачаньнямі на ваш адрас.
Як бы вы сябе ў такой сытуацыі адчувалі? Рэнэ Голдэр ведае – вас бы гэта прыгняло і спустошыла.
Некалькі гадоў таму спадарыня Голдэр агледзела, што дзясяткі ейных сяброў з сацыяльнай сеткі www.myspace.com атрымалі ананімныяімэйлы, у якіх яе называлі прастытуткаю і разбуральніцаю чужой сям’і.
Доўгія тыдні спадарыня Голдэр спрабавала пярэчыць гэтым закідам. Яна кажа, што прыйшлі яны ад былой дзяўчыны яе маладога чалавека. Дзень у дзень Рэнэ зьвязвалася з кожным, хто, як ёй здавалася, атрымаў паклёпніцкі імэйл, і тлумачыла, што пачала спатыкацца з гэтым чалавекам праз колькі месяцаў пасьля таго, як ён разышоўся з той дзяўчынаю.
Аднак шкода была ўжо нанесеная. Сямейнікі тэлефанавалі Рэнэ і вялі размовы пра яе маральнасьць. Калегі шапталіся ў яе за сьпінаю. Некалькі прыяцеляў разарвалі зь ёю ўсялякія адносіны.
“На тое, каб вярнуць рэпутацыю, мне спатрэбілася нашмат больш часу, чым хапіла той жанчыне, каб нанесьці мне шкоду”, – гаворыць Рэнэ Голдэр, 34-гадовая супрацоўніца аддзелу для работы з кліентамі з Остыну, што ў амэрыканскім Тэксасе. Празь нейкі час пасьля таго здарэньня спадарыня Голдэр выйшла-такі замуж за згаданага маладога чалавека.
На працягу большай часткі чалавечай гісторыі, каб парахавацца з сваімі ворагамі, людзям даводзілася пераадольваць не абы-якія цяжкасьці. Нярэдка да часу, пакуль змова была дэталёва прадуманая, помсьнік ужо астываў.
Цяпер усё іначай. Дзякуючы інтэрнэту помста – назавем яе вэб-адплатаю – лягчэйшая і агіднейшая, чым калі раней. Інтэрнэт дазваляе нам быць імпульсіўнымі і ананімнымі. Ён вымагае ад нас мінімум працы: вы можаце зьніштожыць нечае жыцьцё, седзячы на канапе і гледзячы тэлевізар. І яшчэ празь яго, інтэрнэт, можна даставіць чалавеку максымальна магчымы боль.
“Гэта ідэальны сродак для публічнага прыніжэньня”, – гаворыць Джэклін Эшбах, рэдактарка ва ўнівэрсытэце ў Філадэльфіі.
Яна ведае, пра што гаворыць. Калі ў сакавіку Джэклін даведалася, што ейны муж здраджвае ёй, яна ўвайшла на мужаву старонку ў “Facebook’у”. Там Джэклін выдаліла ўсе ахоўныя ўстаноўкі, тым самым даючы магчымасьць кожнаму ўбачыць старонку, і ўпісала новую статус-інфармацыю пра мужа: “Перабіраюся да мамы, бо жонка засьпела мяне пры здрадзе з жанчынаю з працы”.
Амаль імгненна сябры мужа пачалі слаць пытаньні – на іх спадарыня Эшбах адказвала ад мужавага імя. Яна назвала тую жанчыну і патлумачыла, што ўсё доўжыцца ўжо чатыры гады і што сустракаліся яны ў абедную пару – часам у жанчыны дома, а часам у аўто. Джэклін пацікавілася, ці мае хто з мужавых сяброў пакой для найманьня. На заканчэньне яна зьняважліва ацаніла мужавы фізычныя якасьці, дадаўшы, што ён зьдзіўлены, як Джэкі магла заставацца зь ім так доўга.
“Я хацела, каб усе ведалі, якая ён нікчэмнасьць, а гэта быў найлягчэйшы спосаб зрабіць так – у мяне не было неабходнасьці казаць гэта кожнаму вочы ў вочы”, – тлумачыць 39-гадовая спадарыня Эшбах.
За гадзіну яе прысутнасьці на мужавай старонцы туды прыйшло 55 водгукаў. Некаторыя зь сяброў пыталіся, ці напраўду можна верыць зьмене статус-інфармацыі. Іншыя, у тым ліку сёстры мужа, абрынуліся гневам на яго і на тую жанчыну.
Як толькі муж дазнаўся пра ўсё, то зараз жа зьмяніў свой пароль. Ён гаворыць, што разумее, чаму жонка прагнула помсты. (Ён таксама благаў яе аб дараваньні.) Цяпер пара спрабуе наладзіць стасункі. Спадарыня Эшбах прызнаецца, што не шкадуе аб сваім онлайнавым учынку, але адчувае цяпер няёмкасьць, калі сустракаецца з знаёмымі і думае пры гэтым, ці ведаюць яны пра гісторыю зь яе мужам.
“Я нармальна стаўлюся да таго, што яна зрабіла, – гаворыць муж спадарыні Эшбах, просячы пры гэтым не называць ягонага імя. – Гэта прынесла ёй задавальненьне, і гэта лепей, чым калі б яна пракалола колы або зрабіла нешта яшчэ горшае, што паставіла б яе ў канфлікт з законам”.
Бальшыня з нас чула пра некага, хто выклаў у інтэрнэт аголеныя здымкі сваіх былога ці былой. Або пра таго, хто напісаў незычлівы водгук на рэстаран ці кнігу – не таму, што яны не спадабаліся, а праз антыпатыю да таго, хто іх стварыў. Або пра некага, хто падпісаў знаёмца на рэклямныя рассылкі...
Чаму нам не стае цьвёрдасьці процістаяць спакусе скарыстацца вэб-адплатаю, нават калі яна й здаецца лёгкай і, як мы думаем, ня можабыць высачаная?
Усё проста: інтэрнэт ператварае нас у натоўп.
“Мы ведаем, што ў натоўпе людзі будуць рабіць сацыяльна непрымальныя рэчы, якіх бы ў іншай сытуацыі яны ніколі не рабілі, – гаворыць Элізабэт Інглэндэр, дырэктарка Цэнтру для зьмяншэньня агрэсіі і прафэсарка псыхалёгіі ў коледжы ў Брыджвотэры (штат Масачусэтс). – Яны пачуваюцца няўгледнымі, і ад таго страчваюць адказнасьць”.
У псыхолягаў ёсьць тэрмін для такога стану – эфэкт онлайнавага разьняволеньня. Вучоныя падзяляюць гэты тып паводзінаў на дзьве катэгорыі: “спрыяльнае разьняволеньне” (калі нехта гаворыць нешта прыватнае, чым ня змог бы падзяліцца з мноствам людзей па-за інтэрнэт-прастораю) і “атрутнае разьняволеньне” (калі выказваецца грубасьць, раздражненьне, крытыка або нянавісьць).
Калі вы хочаце ўбачыць, як выглядае “атрутнае разьняволеньне”, даволі паглядзець на сайты, якія задавальняюць патрэбу ў адплаце. Маленькі прыклад: RevengeLady.com дае парады адносна “помставай тэрапіі” (“Гэта хутка і танна і дае імгненнае задавальненьне”); JobVent.com дае магчымасьць зьняславіць вашага працадаўцу.
А яшчэ – для людзей, у якіх грошай болей, чым часу (або крэатыўнасьці) – ThePayback.com пашле вашай ахвяры зьвялыя кветкі або мёртвую рыбіну.
Аднак для таго, хто помсьціць у сеціве, ёсьць нэгатыўныя моманты. Мэліса Брэйвэрман мае прыемнасьць раскрыць іх для вас.
Улетку, пасьля таго як ейны былы мужчына сказаў ёй, што жэніцца, спадарыня Брэйвэрман пакпіла зь яго на сваім блогу – падставаюдля кпінаў была спасылка на вясельны сайт таго мужчыны, якую ён даслаў Мэлісе электроннай поштаю. “Калі перафразаваць спадарыню Мэнэрз, перасылаць дэталі незапрошанай асобе – безгустоўна”, – напісала тады спадарыня Брэйвэрман.
Пазьней таго самага дня яна атрымала ад былога каханага гнеўны імэйл. “Калі тваім намерам было прычыніць мне боль і прынізіць мяне, каб забавіць чытачоў твайго блогу, дык табе гэта ўдалося”, – пісаў мужчына. Спадарыня Брэйвэрман, 35-гадовая аўтарка тэкстаў на турыстычныя тэмы, гаворыць, што адчувае віну і з таго часу не загаварыла з былым каханым.
“Гэты эпізод адназначна навучыў мяне як сьлед думаць, перш як выпускаць у блогасфэру крыўды, і ўсьведамляць, што з такіх учынкаў вынікаюць наступствы”, – прызнаецца яна.
Часам гэта вельмі сур’ёзныя наступствы. У 2006-м С’ю Шэф з Флорыды дамаглася пастановы аб рэкорднай кампэнсацыі на 11, 3 мільёна даляраў. Такую суму суд абавязаў выплаціць жанчыну, якая выкарыстала інтэрнэт для распаўсюджваньня зьняважлівай інфармацыі абспадарыні Шэф і яе кампаніі, створанай для дапамогі сем’ям зь цяжкімі падлеткамі. “Першыя тры старонкі ў “Гугле” поўніліся самай жахлівай інфармацыяй пра мяне: я разбэшчваю дзяцей, я выкрадаю іх, я махлярка, я эксплюатую сем’і, я ашуканка, – расказвае С’ю Шэф. – Пакуль вы ня пройдзеце праз помсьлівыя напады на сваё добрае імя, на свой бізнэс, вы ня маеце паняцьця, што “гуглаўская” бомба можа зрабіць з вамі”.
На пачатку гэтага году мадэль часопісу “Vogue” Ліскула Коэн зьвярнулася ў суд з пазовам на “Гугл”, патрабуючы раскрыць імя чалавека, што назваў яе “гламурнай шлюхаю” ў блогу, ведзеным на блогавай плятформе кампаніі – сайце blogger.com. Аўтарка блогу – знаёмая мадэлі – была ашаломленая тым, што яе ананімнасьць не абароненая. Судзьдзя вынес пастанову, каб “Гугл” назваў спадарыні Коэн імя блогеркі або перадаў інфармацыю, якая б раскрывала гэтае імя.
Так што хай гэта будзе навукаю для вас. Калі вы думаеце пра помсту, адыдзецеся ад кампутара. Прынамсі да часу, пакуль не супакоіцеся. І помсьціце толькі калі яны сапраўды гэтага заслугоўваць.
Як бы вы сябе ў такой сытуацыі адчувалі? Рэнэ Голдэр ведае – вас бы гэта прыгняло і спустошыла.
Некалькі гадоў таму спадарыня Голдэр агледзела, што дзясяткі ейных сяброў з сацыяльнай сеткі www.myspace.com атрымалі ананімныя
На тое, каб вярнуць рэпутацыю, мне спатрэбілася нашмат больш часу, чым хапіла той жанчыне, каб нанесьці мне шкоду.
Доўгія тыдні спадарыня Голдэр спрабавала пярэчыць гэтым закідам. Яна кажа, што прыйшлі яны ад былой дзяўчыны яе маладога чалавека. Дзень у дзень Рэнэ зьвязвалася з кожным, хто, як ёй здавалася, атрымаў паклёпніцкі імэйл, і тлумачыла, што пачала спатыкацца з гэтым чалавекам праз колькі месяцаў пасьля таго, як ён разышоўся з той дзяўчынаю.
Аднак шкода была ўжо нанесеная. Сямейнікі тэлефанавалі Рэнэ і вялі размовы пра яе маральнасьць. Калегі шапталіся ў яе за сьпінаю. Некалькі прыяцеляў разарвалі зь ёю ўсялякія адносіны.
“На тое, каб вярнуць рэпутацыю, мне спатрэбілася нашмат больш часу, чым хапіла той жанчыне, каб нанесьці мне шкоду”, – гаворыць Рэнэ Голдэр, 34-гадовая супрацоўніца аддзелу для работы з кліентамі з Остыну, што ў амэрыканскім Тэксасе. Празь нейкі час пасьля таго здарэньня спадарыня Голдэр выйшла-такі замуж за згаданага маладога чалавека.
Праз Інтэрнэт -- лягчэйшая і Агіднейшая
На працягу большай часткі чалавечай гісторыі, каб парахавацца з сваімі ворагамі, людзям даводзілася пераадольваць не абы-якія цяжкасьці. Нярэдка да часу, пакуль змова была дэталёва прадуманая, помсьнік ужо астываў.
Цяпер усё іначай. Дзякуючы інтэрнэту помста – назавем яе вэб-адплатаю – лягчэйшая і агіднейшая, чым калі раней. Інтэрнэт дазваляе нам быць імпульсіўнымі і ананімнымі. Ён вымагае ад нас мінімум працы: вы можаце зьніштожыць нечае жыцьцё, седзячы на канапе і гледзячы тэлевізар. І яшчэ празь яго, інтэрнэт, можна даставіць чалавеку максымальна магчымы боль.
“Гэта ідэальны сродак для публічнага прыніжэньня”, – гаворыць Джэклін Эшбах, рэдактарка ва ўнівэрсытэце ў Філадэльфіі.
Яна ведае, пра што гаворыць. Калі ў сакавіку Джэклін даведалася, што ейны муж здраджвае ёй, яна ўвайшла на мужаву старонку ў “Facebook’у”. Там Джэклін выдаліла ўсе ахоўныя ўстаноўкі, тым самым даючы магчымасьць кожнаму ўбачыць старонку, і ўпісала новую статус-інфармацыю пра мужа: “Перабіраюся да мамы, бо жонка засьпела мяне пры здрадзе з жанчынаю з працы”.
Амаль імгненна сябры мужа пачалі слаць пытаньні – на іх спадарыня Эшбах адказвала ад мужавага імя. Яна назвала тую жанчыну і патлумачыла, што ўсё доўжыцца ўжо чатыры гады і што сустракаліся яны ў абедную пару – часам у жанчыны дома, а часам у аўто. Джэклін пацікавілася, ці мае хто з мужавых сяброў пакой для найманьня. На заканчэньне яна зьняважліва ацаніла мужавы фізычныя якасьці, дадаўшы, што ён зьдзіўлены, як Джэкі магла заставацца зь ім так доўга.
“Я хацела, каб усе ведалі, якая ён нікчэмнасьць, а гэта быў найлягчэйшы спосаб зрабіць так – у мяне не было неабходнасьці казаць гэта кожнаму вочы ў вочы”, – тлумачыць 39-гадовая спадарыня Эшбах.
За гадзіну яе прысутнасьці на мужавай старонцы туды прыйшло 55 водгукаў. Некаторыя зь сяброў пыталіся, ці напраўду можна верыць зьмене статус-інфармацыі. Іншыя, у тым ліку сёстры мужа, абрынуліся гневам на яго і на тую жанчыну.
Як толькі муж дазнаўся пра ўсё, то зараз жа зьмяніў свой пароль. Ён гаворыць, што разумее, чаму жонка прагнула помсты. (Ён таксама благаў яе аб дараваньні.) Цяпер пара спрабуе наладзіць стасункі. Спадарыня Эшбах прызнаецца, што не шкадуе аб сваім онлайнавым учынку, але адчувае цяпер няёмкасьць, калі сустракаецца з знаёмымі і думае пры гэтым, ці ведаюць яны пра гісторыю зь яе мужам.
“Я нармальна стаўлюся да таго, што яна зрабіла, – гаворыць муж спадарыні Эшбах, просячы пры гэтым не называць ягонага імя. – Гэта прынесла ёй задавальненьне, і гэта лепей, чым калі б яна пракалола колы або зрабіла нешта яшчэ горшае, што паставіла б яе ў канфлікт з законам”.
Ананімнасьць ў віртуальным натоўпе
Бальшыня з нас чула пра некага, хто выклаў у інтэрнэт аголеныя здымкі сваіх былога ці былой. Або пра таго, хто напісаў незычлівы водгук на рэстаран ці кнігу – не таму, што яны не спадабаліся, а праз антыпатыю да таго, хто іх стварыў. Або пра некага, хто падпісаў знаёмца на рэклямныя рассылкі...
Чаму нам не стае цьвёрдасьці процістаяць спакусе скарыстацца вэб-адплатаю, нават калі яна й здаецца лёгкай і, як мы думаем, ня можа
Мы ведаем, што ў натоўпе людзі будуць рабіць сацыяльна непрымальныя рэчы, якіх бы ў іншай сытуацыі яны ніколі не рабілі.
Усё проста: інтэрнэт ператварае нас у натоўп.
“Мы ведаем, што ў натоўпе людзі будуць рабіць сацыяльна непрымальныя рэчы, якіх бы ў іншай сытуацыі яны ніколі не рабілі, – гаворыць Элізабэт Інглэндэр, дырэктарка Цэнтру для зьмяншэньня агрэсіі і прафэсарка псыхалёгіі ў коледжы ў Брыджвотэры (штат Масачусэтс). – Яны пачуваюцца няўгледнымі, і ад таго страчваюць адказнасьць”.
У псыхолягаў ёсьць тэрмін для такога стану – эфэкт онлайнавага разьняволеньня. Вучоныя падзяляюць гэты тып паводзінаў на дзьве катэгорыі: “спрыяльнае разьняволеньне” (калі нехта гаворыць нешта прыватнае, чым ня змог бы падзяліцца з мноствам людзей па-за інтэрнэт-прастораю) і “атрутнае разьняволеньне” (калі выказваецца грубасьць, раздражненьне, крытыка або нянавісьць).
Калі вы хочаце ўбачыць, як выглядае “атрутнае разьняволеньне”, даволі паглядзець на сайты, якія задавальняюць патрэбу ў адплаце. Маленькі прыклад: RevengeLady.com дае парады адносна “помставай тэрапіі” (“Гэта хутка і танна і дае імгненнае задавальненьне”); JobVent.com дае магчымасьць зьняславіць вашага працадаўцу.
А яшчэ – для людзей, у якіх грошай болей, чым часу (або крэатыўнасьці) – ThePayback.com пашле вашай ахвяры зьвялыя кветкі або мёртвую рыбіну.
Аднак для таго, хто помсьціць у сеціве, ёсьць нэгатыўныя моманты. Мэліса Брэйвэрман мае прыемнасьць раскрыць іх для вас.
Улетку, пасьля таго як ейны былы мужчына сказаў ёй, што жэніцца, спадарыня Брэйвэрман пакпіла зь яго на сваім блогу – падставаю
...думаць, перш як выпускаць у блогасфэру крыўды...
Пазьней таго самага дня яна атрымала ад былога каханага гнеўны імэйл. “Калі тваім намерам было прычыніць мне боль і прынізіць мяне, каб забавіць чытачоў твайго блогу, дык табе гэта ўдалося”, – пісаў мужчына. Спадарыня Брэйвэрман, 35-гадовая аўтарка тэкстаў на турыстычныя тэмы, гаворыць, што адчувае віну і з таго часу не загаварыла з былым каханым.
“Гэты эпізод адназначна навучыў мяне як сьлед думаць, перш як выпускаць у блогасфэру крыўды, і ўсьведамляць, што з такіх учынкаў вынікаюць наступствы”, – прызнаецца яна.
мільёны даляраў за інтэрнэт-помсту
Часам гэта вельмі сур’ёзныя наступствы. У 2006-м С’ю Шэф з Флорыды дамаглася пастановы аб рэкорднай кампэнсацыі на 11, 3 мільёна даляраў. Такую суму суд абавязаў выплаціць жанчыну, якая выкарыстала інтэрнэт для распаўсюджваньня зьняважлівай інфармацыі аб
Пакуль вы ня пройдзеце праз помсьлівыя напады на сваё добрае імя, на свой бізнэс, вы ня маеце паняцьця, што “гуглаўская” бомба можа зрабіць з вамі.