Візыт (“сустрэча ля апостальскіх парогаў”) плянуецца на 11—17 сьнежня. Гэта трэці візыт біскупаў Беларусі ў Ватыкан і першы — да папы рымскага Бэнэдыкта XVI, аўдыенцыя зь якім прызначана на 17 сьнежня.
“Арцыбіскуп Т.Кандрусевіч мае намер на сустрэчы з пантыфікам узьняць пытаньне пра важнасьць падпісаньня пагадненьня паміж Ватыканам і Беларусьсю”, — паведаміў Інтэрфаксу ксёндз Аляксандар Амяльчэня.
Паводле мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, “безумоўна, важным пытаньнем зьяўляецца падпісаньне пагадненьня паміж Беларусьсю і Ватыканам. Несумненна, я буду гаварыць і пра тое, што Беларусь чакае сьвятога айца”.
Падчас сустрэчы з папам рымскім арцыбіскуп Т.Кандрусевіч ня толькі праінфармуе пра тое, што зроблена, але і акрэсьліць праблемы, якія стаяць перад беларускімі каталікамі. Сярод іх — малая колькасьць касьцёлаў, у тым ліку ў Менска-Магілёўскай дыяцэзіі і ў Менску. Вялікая праблема таксама — недахоп сьвятароў, падрыхтоўка літургічнай, духоўнай і рэлігійнай літаратуры на беларускай мове.
Паводле ксяндза А.Амяльчэні, мітрапаліт плянуе прадставіць пантыфіку інфармацыю пра пэрспэктывы разьвіцьця дыялёгу з праваслаўнай царквой, а таксама міжхрысьціянскага і міжрэлігійнага дыялёгу.