Як паведамляе сайт ўраду Кіраўскай вобласьці, мэта паездкі – “пашырэньне супрацоўніцтва ў інавацыйна-арыентаваных галінах прамысловасьці і сельскай гаспадаркі.”
У межах візыту на 3 сьнежня заплянавана сустрэча дэлегацыі з Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама зь Сяргеем Сідорскім, кіраўніцтвам дзелавых і фінансавых колаў Беларусі.
Цяперашні кіраўнік Кіраўскай вобласьці Мікіта Бялых раней быў лідэрам апазыцыйнага расейскага Саюзу правых сіл. Ён ня раз прыязджаў у Менск, удзельнічаў у акцыях пратэсту беларускай апазыцыі і рабіў гучныя палітычныя заявы. Да прыкладу, выступаючы на Кастрычніцкай плошчы Менска 19 сакавіка 2006 года, ён казаў: “Сябры! Калі вам кажуць, што Расея падтрымлівае Аляксандру Лукашэнку, вам хлусяць. Расея падтрымлівае свабодны народ Беларусі. Тут марозна, але тут няма адмарозкаў! Жыве Беларусь!” А на Дзень Волі, 25 сакавіка 2007 года ён казаў: “Саюз правых сіл падтрымлівае беларускую апазыцыю. Дэмакраты Расеі і Беларусі разам. Мы – адна сям’я... Мяне радуе, што нас не пускаюць на плошчу... Гэта азначае, што нас баяцца, а значыць. Наша справа правая...”