Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць сустаршыні БХД задзейнічалі прастытутак


Георгій Дзьмітрук
Георгій Дзьмітрук

Сустаршыня аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Георгій Дзьмітрук просіць пракуратуру распачаць расьсьледаваньне паводле правакацыйнай інфармацыі, якую невядомыя асобы распаўсюджваюць праз інтэрнэт.


Сп. Дзьмітрук распавёў, што сябры пераслалі яму гукавыя файлы. На іх нібыта запісана размова жанчын лёгкіх паводзінаў з Георгіем, ад якога тыя патрабуюць заплаціць за паслугі і за маўчаньне.

Сп. Дзьмітрук называе гэта правакацыяй і спробай дыскрэдытацыі і ціску на яго як на заснавальніка партыі напярэдадні рашэньня ў Міністэрстве юстыцыі наконт рэгістрацыі БХД.

Георгій Зьмтрук прыгадаў, што пасьля правядзеньня першага ўстаноўчага зьезду БХД, калі ён ехаў на зьезд палякаў, міліцыянты спынілі яго па дарозе і паведамілі, што ён падазраецца ў распаўсюджваньні наркотыкаў.

Георгій Дзьмітрук паведаміў «Свабодзе»: «Я праслухаў тры ці чатыры файлы. Гэта інсцэніроўка. Я думаю, што, калі б нейкая жанчына на дыктафон запісала размову нейкую наконт сустрэчы, то лягічна было б запісаць нейкае дзеяньне потым.

Гэта паклёп, а на паклёп павінна быць нейкая рэакцыя. Паклёпніцкія матэрыялы дасылаюцца маім сябрам. Мне адзін мой сябар сказаў, што атрымаў ад нейкай Алены Кулік. Таму я афіцыйна запрашаю Алену Кулік на прэсавую канфэрэнцыю, каб мы зь ёй пазнаёміліся.

Я буду зьвяртацца ў пракуратуру, каб пракуратура дала прававую ацэнку такім дзеяньням, якія вельмі падобныя да вымагальніцтва».

Тым часам шараговых заснавальнікаў БХД у розных рэгіёнах выклікаюць на размовы ў мясцовыя адміністрацыі, да кіраўніцтва і патрабуюць адклікаць свой подпіс у дакумэнтах. Міністэрства юстыцыі мусіць даць адказ заснавальнікам партыі не пазьней як 9 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG